Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
У наступную нядзелю, 28 ліпеня, у 19.00 на цэнтральнай плошчы горада, адбудзецца асвячэнне аўтамабіляў і малітва за вадзіцеляў з нагоды ўспаміну св. Крыштафа.
На гэтым тыдні:
У панядзелак свята св. Марыі Магдалены
У аўторак свята св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы
У чацвер свята св. Якуба, Апостала
У пятніцу ўспамін святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі.
На ліпень - жнівень запланаваны наступныя мерапрыемствы:
22-28 ліпеня - музычная майстэрня ў Івянцы. Выезд 22 ліпеня ад касцёла ў 11.00.
26-28 ліпеня – дыяцэзіальная сустрэча моладзі ў Івянцы. Выезд 26 ліпеня ад касцёла ў 11.00.
1-4 жніўня – дыяцэзіальная парафіяда ў Івянцы. Выезд 1 жніўня ад касцёла ў 14.00.
20-22 жніўня – рэкалекцыі- падарожжа па святынях Беларусі для дзяцей і школьнай моладзі. Арганізацыйнае спатканне ў нядзелю 18 жніўня пасля Святой Імшы ў 10.00.
24 жніўня – дзень засяроджанасці для хора “ANGELI”.
Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі. Кошт удзелу – пасільнае ахвяраванне
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.