Версия для печати

Нядзеля Спаслання Духа Святога (9 чэрвеня 2019 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, у свята НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ, МАЦІ КАСЦЁЛА, у 9.00 і 18.00. У аўторак у 18.00. У сераду і пятніцу ў 9.00. У чацвер, у свята ЕЗУСА ХРЫСТА, НАЙВЫШЭЙШАГА І ВЕЧНАГА СВЯТАРА, у 9.00 і 18.00. У суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю, ва ўрачыстасць НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ, у 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Пілігрымка ў Будслаў распачнецца 3 ліпеня і скончыцца ўрачыстасцямі ў Будславе 6 ліпеня. Варта пашукаць магчымасці, каб прыняць удзел у пілігрымцы. Запісвацца ў пілігрымку можна ў сакрыстыі. Арганізацыйнае спатканне ў нядзелю 30 чэрвеня пасля Святой Імшы на 10.00.

Дзякую за складзеныя ахвяраванні на рамонт касцёльнага даху і прашу аб далейшую падтрымку гэтага праекта.

Дзякую за ўсе ахвяры на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

Прочитано 373 раз