Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00; у аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога: у 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Ад урачыстасці Унебаўшэсця да Спаслання Духа Святога да чэрвенскіх набажэнстваў будзе далучаная навэнна да Духа Святога. Гэтыя набажэнствы адбываюцца кожны дзень пасля Святой Імшы.
Дзякую за складзеныя ахвяраванні на рамонт касцёльнага даху і прашу аб далейшую падтрымку гэтага праекта.
З’явіўся новы часопіс AVE MARIA і Дыялог.
Дзякую за ўсе ахвяры на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!