Святая Імша на гэтым тыдні: ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю: у 10.00, 12.00 і 18.00.
На гэтым тыдні ў аўторак адбудзецца ў нашай парафіі велікодны дзень малітвы за памерлых. Святая Імша ў 9.00 будзе цэлебравацца як складковая за памерлых. Карткі з імёнамі можна пераказываць у сакрыстыю
У месяцы маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы. У часе набажэнства будзем узносіць малітвы да Езуса, прысутнага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, праз заступніцтва Панны Марыі спяваючы Ларэтанскую Літанію. Заахвочваем прыходзіць на гэтыя набажэнствы.
Запрашаем моладзь прыняць удзел у начным чуванні ў Будславе, якое адбудзецца 7-8 мая. Збіраемся на чыгуначным вакзале ў Вілейцы 7 мая ў 20.30, вяртаемся ранішнім цягніком наступнага дня. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі.
Сёння, пасля Святой Імшы на 10.00 адбудзецца арганізацыйная сустрэча з кандыдатамі да Бежмавання (група дарослых і моладзі) і з бацькамі моладзі. Таксама сёння ў 16.30 адбудзецца арганізацыйная сустрэча з удзельнікамі Міжнароднай парафіяды ў Варшаве і іх бацькамі.
У пятніцу, 10 мая, з 15.00 да 17.00 – экзамен перад прыняццем сакрамэнту Бежмавання. А вечарам, пасля Святой Імшы, катэхеза перад Бежмаваннем для дарослых.
У суботу, 11 мая, у 17.00 адбудзецца першая рэпетыцыя ўрачыстасці Бежмавання. Прысутнасць абавязковая.
У парафіяльных кіосках можна набыць часопіс AVE MARIA.
Дзякую за зложаныя ахвяраванні на рамонт касцёльнага даху і прашу аб далейшую падтрымку гэтага праекта. Дзякую за ўсе ахвяры на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!