Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: ад панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 10.00, вечарам у 18.45 – Святая Імша і ў 19.30 – Крыжовы Шлях. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб у гэты вечаровы час сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.
У суботу Святая Імша ў 10.00 (складковая за памерлых).
У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша з удзелам дзяцей і моладзі, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, і ў 18.00 – Святая Імша.
Дадаткова у Вялікім Посце праводзяцца набажэнствы кожны дзень:
8.30 – Ружанец, 9.00 і 17.20 – Крыжовы Шлях, 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці.
У сераду ў 17.30 і ў пятніцу замест Ружанца ў 8.30 – Песні Жальбы.
Вялікапосныя рэкалекцыі адбудуцца з 10 па 12 красавіка.
Катэхеза для дарослых: у сераду пасля Святой Імшы на 18.00 у парафіяльным доме, а для дарослых перад Бежмаваннем у гэты сам час у касцёле.
Заняткі па рэлігіі для дзяцей і моладзі ў суботу, 16 сакавіка, згодна з раскладам.
З 30 на 31 сакавіка ў Мінскай Архікатэдры адбудзецца начное чуванне моладзі. Чуванне пройдзе на тэму «Грэх зневаляе, Крыж вызваляе». Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі. Выезд 30 сакавіка ў 18.30 і вяртанне раніцай наступнага дня. Кошт 5 руб. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.