Версия для печати

3 звычайная нядзеля (27 студзеня 2019 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ад панядзелка да пятніцы ў 10.00. У суботу, 2 лютага, свята ахвяравання Пана, альбо Маці Божай Грамнічнай. Святая Імша ў 10.00 (складковая за памерлых), 12.00 і 18.00. У часе гэтага свята мы будзем успамінаць, той дзень калі Марыя і Святы Юзаф ахвяравалі Дзіцятка Езус Пану Богу ў Святыні Ерузалемскай. Паводле трыдыцыі падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне грамнічных свечак і працэсія па касцёлу з асвечанымі свечкамі. Просьба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу касцёла. Грамнічныя свечкі захоўваюцца ў хрысціянскіх дамах, запальваюцца ў часе малітвы, калі існуе небяспека, хвароба, жыццёвыя цяжкасці. Таксама, згодна са шляхетнай традыцыяй, запаленую свечку падаём у руку чалавека, які памірае. Ахвяраванні за свечкі, якія мы набываем у касцёле, выкарыстоўваюцца для ўтрымання святыні, Божага Дому.

У наступную нядзелю, 3 лютага, успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00. У гэты дзень адбудзецца асвячэнне свечак і блаславенне імі ў гонар святога Блажэя, які з’яўляецца заступнікам у Бога ў для тых, хто мае хваробы горла.

Паводле традыцыі ў паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя нашых сем’яў, так называная каляда.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу згодна з раскладам. Катэхеза для дарослых у сераду пасля Святой Імшы на 10.00, катэхеза для дарослых перад Бежмаваннем – у нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00

У пятніцу, пасля Святой Імшы на 10.00, адбудзецца разборка калядных дэкарацый і стаенкі. Таму агромная просьба да мужчын, жанчын і моладзі дапамагчы ў гэтых працах. Спадзяюся на зразуменне.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.


                                  Душпастырская  візітацыя                                                                                          28.01-01.02.19

Панядзелак

З 12.00

ЧЫЖЭВІЧЫ

з 15.00

ЗАБАР’Е, КАЎШЭВІЧЫ, ІЛЛЯ

Аўторак

З 12.00

АБАДОЎЦЫ, ЦАГЕЛЬНЯ

З 14.00

 ШКЛОЗАВОД

З 16.00

ВЯЗЫНЬ, ВЯЗЫНКА

Серада

З 12.00

МУЛЯРЫ

З 13.00

ЛЫЦАВІЧЫ

З 16.00

ЛЮБАНЬ

Чацвер

З 12.00

КУРАНЕЦ

З 18.00

              ПРАПУШЧАНЫЯ АДРАСЫ           Г. ВІЛЕЙКА

Пятніца

З 18.00

             ПРАПУШЧАНЫЯ АДРАСЫ              Г. ВІЛЕЙКА

 

 

Прочитано 401 раз