Версия для печати

Нядзеля пасля Божага Нараджэння (30 снежня 2018 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку:

Панядзелак у 10.00. Ноччу запрашаем на сустрэчу новага 2019 года: 23.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта, 00.00 - урачыстае благаславенне, 00.05 – Святая Імша

Аўторак, урачыстасць абавязковая Найсвяцейшай Панны Марыі Багародзіцы, у 12.00 і 18.00. Серада, чацвер, пятніца і субота ў 10.00.

У наступную нядзелю – урачыстасць абавязковая Аб’яўлення Пана, альбо традыцыйная назва Трох Каралёў. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад благаслаўлення крэйды, золата, кадзіла і вады. Крэйдай пазначым дзверы нашым дамоў і кватэр.

Паводле традыцыі ў паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя нашых сем’яў, так называная каляда. У гэтым годзе яна распачнецца з 9 студзеня.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля зімовых канікул 12 студзеня. Катэхеза для дарослых – 9 студзеня ў 19.00, катэхеза для дарослых перад Бежмаваннем – у нядзелю 13 студзеня пасля Святой Імшы на 10.00

У парафіяльным кіёску можна набыць календар на новы 2019 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Прочитано 601 раз