Версия для печати

4 нядзеля Адвэнта (23 снежня 2018 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Заўтра раніцай яшчэ час Адвэнту, Святая Імша ў 10.00.  Вечарам, калі на небе з’явяцца першыя зоркі, распачынаецца ўрачыстасць Божага Нараджэння. Вігілійная вячэра, якая адбываецца ў нашых сем’ях з'яўляецца кульмінацыйным момантам чакання Божага Нараджэння. Дзелячыся аплаткам дазволім Нованароджанаму Езусу ўнесці ў нашыя сем’і супакой, згоду, еднасць і святло Бэтлеемскай ночы. Пасля таго, як скончыцца вігілійная вячэра, уся сям’я па-старадаўняму звычаю накіроўваецца ў касцёл на Святую Імшу званую Пастэркай. У нашым касцёле Святая Імша Пастэрка адбудзецца ў 24.00.

У аўторак, 25 снежня, урачыстасць Нараджэння Езуса Хрыста. Святая Імша ў 10.00 (з удзелам дзяцей), у 12.00 і ў 18.00. Святая Імша ў 10.00 будзе ахвяроўвацца Богу ў інтэнцыі благаславення Дзіцятка Езус і здароўя. Карткі з імёнамі можна прыносіць у сакрыстыю.

Серада, свята св. Стэфана, першамучаніка. Святая Імша ў 12.00 і 18.00.

Чацвер, свята св. Яна Апостала і Евангеліста. Святая Імша ў 10.00 і 18.00.

Пятніца, свята святых Немаўлят, мучанікаў. Святая Імша ў 10.00 і 18.00.

Субота, Святая Імша складковая за памерлых, у 10.00. Таксама ў гэты дзень будзе малітва і будуць вычытаныя імёны усіх тых, хто ў гэтым годзе адышоў у вечнасць і чые пахаванні адбыліся ў нашай парафіі.

У наступную нядзелю ўрачыстасць абавязковая Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Святая Імша ў10.00, 12.00 і 18.00.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля зімовых канікул 12 студзеня. Катэхеза для дарослых – 9 студзеня ў 19.00, катэхеза для дарослых перад Бежмаваннем – у нядзелю 13 студзеня пасля Святой Імшы на 10.00

Рэпетыцыя хора для дзяцей адразу пасля святой Імшы на 10.00 у парафіяльным доме, а для дарослых і моладзі пасля Святой Імшы на 18.00.

Адвэнт – гэта час нашай духоўнай адновы, але таксама і час на ўчынкі міласэрнасці і дапамогі іншым. У касцёлах праводзяцца розныя акцыі, падчас якіх збіраюцца сродкі на падарункі дзецям і патрабуючым. Сёння пры выхадзе з касцёла сакрыстыяне будуць збіраць ахвяраванні, якія выкарыстаюцца на набыццё падарункаў для дзяцей нашай парафіі, якія рыхтаваліся да Божага Нараджэння прыходзячы на Святыя Імшы Раратнія. Шчырасцю свайго сэрца дапаможам зрабіць свята для нашых дзяцей!

У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол і іншыя святочныя рэчы. Маем календары на новы 2019 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.

Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашага касцёла.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Прочитано 460 раз