Перыяд адвэнта – час больш сціплы, час, які патрабуе нашых вырачэнняў і добрых пастаноў. У часе адвэнта адбываюцца спецыяльныя ватыўныя святыя Імшы пра Найсвяцейшую Панну Марыю, званыя Раратнімі. Найчасцей гэтыя Святыя Імшы адбываюцца яшчэ да ўсходу сонца, калі на небе бачная апошняя ранішняя зорка. Таму раратнія Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў аўторак і чацвер у 6.30. Кожная Раратняя Імша будзе распачынацца ўрачыстым уваходам з адвэнтовымі ліхтарыкамі. Таму заахвочваем кожнага, як дзяцей, моладзь, так і дарослых, падрыхтаваць ліхтарык для раратніх Імшаў. Трэба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу, альбо найлепш для дзяцей зрабіць электрычны. Добра выкарыстоўваць знічы, бо гэта бязпечна і лягчэй занесці адвэнтавае святло ў свой дом.
Варта абраць адну з пастановаў на адвэнт прыходзіць да касцёла не толькі па нядзелях і на Рараты, але нават кожнага дня. У нашым касцёле ў буднія дні (апрача дзён, калі маем Рараты) будуць адбывацца дзве Святыя Імшы - раніцай і вечарам.
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00, у аўторак і чацвер Рараты ў 6.30, у суботу, ва ўрачыстасць абавязковую Беззаганага зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 10.00 (складковая за памерлых) і 18.00. Прыпамінаем, абавязковая ўрачыстасць азначае, што гэта дзень святы і мы абавязаныя прыняць удзел у Святой Імшы, а таксама належыць устрымацца ад неабавязковай працы.
У наступную нядзелю – звычайна: 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца паводле раскладу. Катэхеза для дарослых у сераду пасля Святой Імшы на 18.00, а для дарослых перад прыняццем сакрамэнту Бежмавання ў пятніцу пасля Святой Імшы на 18.00.
Рэпетыцыя хора для дзяцей адразу пасля святой Імшы на 10.00 у парафіяльным доме, а для дарослых і моладзі пасля Святой Імшы на 18.00.
З 15 на 16 снежня ў Мінскай Архікатэдры адбудзецца начное чуванне моладзі. Чуванне пройдзе на тэму «Божае Нараджэнне ў XXI стагоддзі». Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі. Выезд 15 снежня ў 18.30 і вяртанне раніцай 16 снежня. Кошт 5 руб. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі.
Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца ў нашай парафіі 21 і 22 снежня, пятніца і субота на 3 тыдні адвэнту. Ужо зараз запрашаем запланаваць свой час, свае абавязкі, каб у гэтых днях не толькі прыступіць да споведзі, але і выслухаць кожны дзень рэкалекцыйную навуку.
З сёняшняя дня ў парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, ліхтарыкі і свечкі на Рараты. Маем календары на новы 2019 год на беларускай і польскай мовах. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме. Таксама можна набыць новую кнігу - малітоўнік, якая навучае па-хрысціянску і з малітвай перажываць жалобу, кнігу пра чысцец з малітвамі за памерлых.
Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашага касцёла.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.