Версия для печати

28 звычайная нядзеля (14 кастрычніка 2018 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу 10.00, як складковая за памерлых. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.

Заняткі па рэлігіі праводзяцца згодна з раскладам, які змешчаны на дзвярах касцёла.

Кожную сераду пасля вячэрняй Святой Імшы адбудуцца катэхезы для дарослых.

Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 – рэпетыцыя хора дзяцей, у 18.00 адбудзецца рэпетыцыя хора дарослых, школьнай і студэнцкай моладзі.

Набліжаюцца ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін памерлых. Згодна з традыцыяй у месяцы лістападзе будуць адбывацца выпамінкі, калі мы молімся за памерлых, вычытваючы іх імёны. Пры выхадзе з касцёла знаходзяцца карткі на якіх належыць напісаць імёны памерлых. Пасля гэтыя карткі належыць прынесці ў сакрыстую.

Некалькі апошніх год існавала думка пра набыццё арганаў для нашага касцёла. Ужо шмат год мы выкарыстоўвалі, як музычны інструмент, звычайны клавішнік Ямаха, які не можа пераказаць усю прыгажосць арганнага гучання. На мінулым тыдні атрымалася адшукаць фірму, з якой ужо падпісана пагадненне, якая можа нам прадаставіць для набыцця электронны арган італьянаскай прадукцыі VISCOUNT DOMUS. Хоць гэта арган электронны, без труб, але зможа гучаць як прафісійны сапраўдны арган. Арган мае два мануалы па 5 актаў і дадатковыя нажныя 32 клавішы, 50 рэгістраў, 38 галасоў барочнага і 38 галасоў рамантычнага гучання.

Плануецца, гэты арган даставіць ў нашую парафію да дня св. Цэцыліі 22 лістапада, калі парафіяльны хор ANGELI будзе святкаваць 15 - годдзе свайго існавання. Да гэтага часу нам патрэбна сабраць патрэбную суму для набыцця арганаў і іх транспарціроўку ў Беларусь. Ахвяраванні будуць збірацца ў сакрыстыі запісваючы іх у кнігу ахвярадаўцаў. Прашу аб зразуменне і пасільную дапамогу.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. 

Прочитано 310 раз