Версия для печати

20 звычайная нядзеля (19 жніўня 2018 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00. Толькі, як выключэнне, у аўторак у 18.00. У суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

У панядзелак успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла.

У аўторак успамін св. Пія Х, папы.

У сераду ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы.

У пятніцу свята св. Барталамея, Апостала.

Заўтра распачнуцца рэкалекцыі на пачатак навучальнага года для школьнай моладзі ў Будславе. Збіраемся на цэнтральным чыгуначным вакзале ў 9.00. Выезд цягніком да станцыі Будслаў у 9.30. Традыцыйна ў чацвер у Будслаў запрашаем выпускнікоў рэкалекцый: студэнцкую і працуючую моладзь, а таксама маладыя сем’і. Пачатак Святой Імшой у 17.30.

Урачысты пачатак новага школьнага і катэхетычнага года адбудзецца 2 верасня ў 10.00. Падчас Святой Імшы адбудзецца асвячэнне школьных прыналежнасцяў, а таксама школьнікам, студэнтам і настаўнікам будзе ўдзелена благаславенне.

У наступную нядзелю 26 жніўня, пасля Святой Імшы на 10.00, адбудзецца арганізацыйная сустрэча для тых пілігрымаў, якія плануюць паехаць у Вільнюс і Каўнус на малітву з Рымскім папам Францішкам.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. 

Прочитано 451 раз