Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Кожны будні дзень пасля Святой Імшы будуць адбывацца чэрвенскія набажэнствы.
У суботу ў 17.00 адбудзецца Святая Імша на месцы былой капліцы ў Старадубаве.
Заўтра распачынаецца аўтобусная пілігрымка па святых месцах паўночнай часцы Польшчы. Збіраемся ў нашым касцёле на малітву і благаславенне ў 4.30. Выезд у 5.00. Прыпамінаем пра дакументы неабходныя для падарожжа: пашпарт, карта паляка і страхоўка.
Пілігрымка ў Будслаў распачнецца 29 чэрвеня і скончыцца ўрачыстасцямі ў Будславе 2 ліпеня. Варта пашукаць магчымасці, каб прыняць удзел у пілігрымцы. Запісвацца ў пілігрымку можна ў сакрыстыі.
Арганізацыйнае спатканне ў нядзелю 24 чэрвеня пасля Святой Імшы на 10.00.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.