Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00 і 18.00.
У аўторак толькі ў 9.00. У чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, у 12.00 і 18.00. У суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00 і 18.00.
Працэсія Божага Цела па вуліцах горада адбудзецца ў наступную нядзелю, 3 чэрвеня, у 10.00. Варта ўжо сёння спланаваць свой час, каб ніякія іншыя абавязкі не перашкодзілі нам прыняць удзел у гэтай урачыстасці. Асабліва запрашаем да ўдзелу ў працэсіі Першакамунійных дзяцей, міністрантаў і моладзь.
Просьба, у суботу падрыхтаваць алтарыкі для працэсіі Божага Цела.
Кожны будні дзень пасля Святой Імшы будуць адбывацца маёвыя і чэрвенскія набажэнствы.
З 1 па 3 чэрвеня ў парафіяльным доме адбудуцца рэкалекцыі дзённага прабывання для дзяўчат. Запісацца на рэкалекцыі можна ў настаўніц па рэлігіі.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.