Версия для печати

7 велікодная нядзеля (13 мая 2018 г.)

Оцените материал
(1 Голосовать)

Святая Імша на гэтым тыдні: у панядзелак у 9.00, у аўторак і пятніцу ў 9.00 і 18.00, у чацвер у 18.00. У суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У сераду Святой Імшы не будзе. У наступную нядзелю, ВА ЎРАЧЫСТАСЦЬ СПАСЛАННЯ ДУХА СВЯТОГА: у 10.00, 12.00 і 18.00.

Кожны дзень пасля Святой Імшы будуць адбывацца маёвыя набажэнствы і навэнна да Духа Святога.

У наступную нядзелю падчас Святой Імшы на 10.00 адбудзецца ўрачыстасць Першай Святой Камуніі. Запрашаем не толькі бацькоў і родных гэтых дзяцей, але і ўсю парафію. Гэта свята заўтрашняга дня Касцёла. Для Першакамунійных дзяцей у суботу ў 15.00 – генеральная рэпетыцыя, 16.00 – Першая Споведзь.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі завершыліся ўчора. Але шчыра запрашаем усіх удзельнікаў катэхізацыі ў суботу на 18.00 у дворык за парафіяльным домам. Там вас чакае супольны адпачынак, малітва і пачастунак. Таксама ўсіх дзяцей і моладзь чакаем ў нядзелю на Святой Імшы ў 10.00, каб урачыста закончыць навучальны год.

У наступную суботу, 19 мая, у 11.00 у нашым касцёле адбудзецца выступленне Заслужанага калектыва “Нацыянальнага акадэмічнага аркестра Беларусі” пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка, народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга. У выкананні струннага аркестра і вакальнага ансамбля прагучаць творы кампазітараў 17-19 стагоддзяў, хор выканае беларускія канты і псальмы, і іншыя рэлігійныя творы.

У аўторак, 15 мая, ў 19.00 у парафіяльным доме адбудзецца сустрэча з бацькамі тых дзяцей, якія ў гэтым годзе прадставяць вілейскую парафію на Міжнароднай парафіядзе ў Варшаве. Прысутнасць бацькоў абавязковая.

З 1 па 3 чэрвеня ў парафіяльным доме адбудуцца рэкалекцыі дзённага прабывання для дзяўчат. Запісацца на рэкалекцыі можна ў настаўніц па рэлігіі.

Прыпамінаем, што працэсія Божага Цела па вуліцах горада адбудзецца 3 чэрвеня ў 10.00. Варта ўжо сёння планаваць свой час, каб ніякія іншыя абавязкі не перашкодзілі нам у гэтай урачыстасці.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. 

Прочитано 491 раз