Версия для печати

5 велікодная нядзеля (29 красавіка 2018 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: у панядзелак, аўторак і сераду ў 9.00; у чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00, у суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю: у 10.00, 12.00 і 18.00.

На гэтым тыдні:

У аўторак, 1 мая, успамін святога Юзафа, рамесніка

У чацвер, 3 мая, свята святых Філіпа і Якуба, Апосталаў

У месяцы маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы. У часе набажэнства будзем узносіць малітвы да Езуса, прысутнага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, праз заступніцтва Панны Марыі спяваючы Ларэтанскую Літанію. Заахвочваем прыходзіць на гэтыя набажэнствы.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца згодна з раскладам у суботу 5 мая.

13 мая 2018 года прыпадае 70-я гадавіна мучаніцкай смерці кс. Валер’яна Голіка, які загінуў у вілейскай турме 13 мая 1948 г і пахаваны на могілках па вул. 1 Мая. 12 мая, у суботу, у 10.00 адбудзецца Святая Імша за кс. Валер’яна Голіка, якую ўзначаліць Яго Эксцэленцыя бп Юрый Касабуцкі. Пасля Святой Імшы ў працэсіі мы накіруемся на могілкі па вул. 1 Мая і там адбудзецца асвячэнне новага помніка. Шчыра запрашаем усю парафію на гэтую ўрачыстасць.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. 

Прочитано 404 раз