Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, урачыстасць Звеставання Пана, у 12.00 і 18.00. Ад аўторка да пятніцы ў 9.00 і 18.00 У суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю: у 10.00, 12.00 і 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу, 21 красавіка, згодна з раскладам.
У нядзелю, 22 красавіка, пасля Святой Імшы на 10.00 у парафіяльным доме адбудзецца сустрэча з бацькамі тых дзяцей, якія ў гэтым годзе прымуць Першую Святую Камунію.
Запрашаем маладых людзей ад 16 год на III Сустрэчу Каталіцкай Моладзі Беларусі. Сустрэча адбудзецца з 29 красавіка па 1 мая ў Гродна. Падрабязную інфармацыю наконт удзелу ў Сустрэчы можна будзе даведацца на арганізацыйным спатканні, якое адбудзецца 21 красавіка на катэхезе ў 16.30. Жадаючыя паехаць на гэтае спатканне павінны запісацца ў сакрыстыі.
Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.