Версия для печати

2 нядзеля Вялікага Посту (25 лютага 2018 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак, аўторак, сераду і чацвер у 10.00 і 18.00. У пятніцу ў 10.00 і 18.45. У суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша з удзелам дзяцей і моладзі, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, і ў 18.00 – Святая Імша.

Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб у вечаровы час сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага Збаўлення. Крыжовы Шлях – у 19.30.

Прыпамінаем, што ў часе Вялікага посту належыць як мага больш часу прысвяціць для малітвы і роздуму над мукай і смерцю Езуса Хрыста. Трэба зрабіць канкрэтныя пастановы і пасля іх рэалізаваць. Таксама будзем старацца, каб не арганізоўваць і не прымаць удзел у вяселлях і гучных забавах. Кожную пятніцу нас абавязвае ўстрыманне ад ужывання мясных страваў. Таксама перад Святой Імшой кожны дзень будуць правадзіцца набажэнствы Крыжовай Дарогі.

Кожны дзень у Вялікім посце ў 15.00 будзе адбываецца набажэнства Вяночак да Божай Міласэрнасці. Кожную сераду ў 17.30 адбываецца набажэнства Песні Жальбы пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце.

Вялікапосныя рэкалекцыі адбудуцца з 22 па 24 сакавіка.

Заняткі па рэлігіі адбудуцца ў суботу, згодна з раскладам.

Святы Айцец Францішак выступіў з акцыяй «24 гадзіны для Пана», у якой заахвочвае, каб сакрамэнт паяднання цэлебраваўся ў кантэксце адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. З волі Папы гэтая падзея адбудзецца ў Паўсюдным Касцёле 9-10 сакавіка гг. Яе дэвіз — «Ты ўдзяляеш прабачэнне». З гэтай нагоды з 9 на 10 сакавіка ў Мінскай Архікатэдры адбудзецца начное чуванне моладзі. Гэтае спатканне мае дапамагчы маладым людзям добра падрыхтавацца да свята Вялікадня і паяднацца з Езусам Хрыстом праз сакрамэнт Споведзі. Жадаючыя паехаць на начное чуванне павінны запісацца ў сакрыстыі. Кошт 3 руб. Выезд ад вілейскага касцёла ў пятніцу 9 сакавіка пасля Крыжовай Дарогі.

У наступную нядзелю ахвяраванні сабраныя ў касцёлах нашай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі будуць перададзеныя для дзейнасці дабрачыннай арганізацыі CARITAS.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Прочитано 399 раз