Версия для печати

4 звычайная нядзеля (28 студзеня 2018 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: у панядзелак, аўторак, сераду і чацвер у 10.00. У пятніцу, 2 лютага, свята ахвяравання Пана, альбо Маці Божай Грамнічнай. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. У часе гэтага свята мы будзем успамінаць, той дзень калі Марыя і Святы Юзаф ахвяравалі Дзіцятка Езус Пану Богу ў Святыні Ерузалемскай. Паводле трыдыцыі падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне грамнічных свечак і працэсія па касцёлу з асвечанымі свечкамі. Просьба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу касцёла. Грамнічныя свечкі захоўваюцца ў хрысціянскіх дамах, запальваюцца ў часе малітвы, калі існуе небяспека, хвароба, жыццёвыя цяжкасці. Таксама, згодна са шляхетнай традыцыяй, запаленую свечку падаём у руку чалавека, які памірае. Ахвяраванні за свечкі, якія мы набываем у касцёле, выкарыстоўваюцца для ўтрымання святыні, Божага Дому.

Субота, 3 лютага, успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Святая Імша ў 10.00 і 18.00. У гэты дзень адбудзецца асвячэнне свечак і блаславенне імі ў гонар святога Блажэя, які з’яўляецца заступнікам у Бога ў для тых, хто мае хваробы горла.

У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.

На гэтым тыдні прыпадае першая пятніца месяца. Магчымасць споведзі за 45 хвілін перад Святой Імшой, а пасля Імшы адбудзецца сустрэча з брацтвам Жывога Ружанца.

У чацвер, пасля Святой Імшы на 10.00, адбудзецца разборка калядных дэкарацый і стаенкі. Таму агромная просьба да мужчын, жанчын і моладзі дапамагчы ў гэтых працах. Спадзяюся на зразуменне.

Заняткі па рэлігіі адбудуцца ў суботу, згодна з раскладам.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Душпастырская візітацыя

29.01-31.01.18

Панядзелак

з 15.00

Забар’е, Каўшэвічы, Ілля

 

 

Аўторак

З 12.00

Абадоўцы, Цагельня

 

З 14.00

 Шклозавод

 

З 16.00

Вязынь, Вязынка

 

 

Серада

З 12.00

Чыжэвічы

 

З 12.30

Лыцавічы, Муляры

 

З 18.00

ПРАПУШЧАНЫЯ АДРАСЫ ПА Г. ВІЛЕЙКА

 

Прочитано 484 раз