background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Пятница, 06 Сентябрь 2013 10:01

Фрэска “Езус нясе крыж”: цуд альбо навуковы факт?

Автор 
Оцените материал
(3 голосов)

Як мы ведаем з гісторыі нашай святыні, у савецкія часы яна была адабрана ў вернікаў, таму зразумела, што знешні выгляд ні ў якім разе не павінен быў нагадваць пра Бога. Крыжы  знялі, абразы вевезлі, але што можна было зрабіць з выявай Езуса на фрэсцы, змешчанай на знешняй сцяне касцела? Зразумела, пафарбаваць!

Так і зрабілі. Раз, другі, трэці… Але на дзіва выява Езуса, які нясе на сваіх плячах крыж, кожны раз праяўлялася наноў. Канешне, якасць выявы была ўжо не тая, асабліва пасля таго, як напрыканцы ўсіх намаганняў яе вырашылі абліць кіслатой. І ўсё ж такі да канца знішчыць яе так не атрымалася.

Другое жыццё фрэсцы падараваў наш парафіянін, мастак Эдуард Уладзіміравіч Мацюшонак. Паводле яго ўласнага сведчання, калі ён праходзіў ля той самай выявы, ён нібыта адчуваў, што гэта ЯГО заданне, што менавіта яму даручана аднавіць абраз. Эдуард Уладзіміравіч звярнуўся да пробашча кс. Юрыя Касабуцкага, які служыў у нашай парафіі з 1997 па 1999 гг., і атрымаў дазвол на правядзенне рэстаўрацыі абраза. 

Дзякуючы ўспамінам парафіянаў, Эдуард Уладзіміравіч даведаўся пра каляровую гаму фрэскі і некаторыя дэталі, якія ўжо было не разабраць. Як вопытны мастак, ён ведаў тэхналогію напісання фрэсак, а менавіта сутнасць працы з сырой штуктуркай, якая высыхае і змяняе свой знешні выгляд. Таму ён дачакаўся дастаткова вільготнага надвор’я, калі выява быццам бы сапраўды пачала праяўляцца, і пачаў пісаць. Як казаў сам мастак, “не вядома, напрыклад, колькі каменьчыкаў было пад нагамі Езуса першапачаткова, але пабачыўшы адноўлены абраз, парафіяне сказалі: вось так і было!”. А гэта самая галоўная ўзнагарода для майстра.

Пытанне заставалася толькі наконт табліц, змешчаных па баках абраза. Дакладна было вядома, што на іх быў змешчаны тэкст, але змест высвятліць не атрымалася. Тады было вырашана змясціць на гэтых таблічках 2 запаведзі любові: “Палюбі бліжняга твайго як самога сябе” і “Палюбі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім.” І сапраўды! Побач з крыжом заўсёды ішла любоў, нават у тыя часы, калі людзі пра гэта забываліся…   Нарэшце 18.09.1999г. адноўленая выява Хрыста на паўднёвай сцяне касцёла была асвечана кс. Юрыям Касабуцкім. Гэта быў дзень, калі кс. Юрый развітваўся з парафіяй, а новым пробашчам Вілейскай парафіі быў прызначаны кс. Алег Мурзіч.

 

Фота з архіва касцёла,18.09.1999г.

 

Захаванне фрэскі праз столькі гадоў і спробаў знішчэння можна растлумачыць і з пункту гледжання немагчымасці знішчыць пафарбоўку, якая пранікла глыбока ў сцены,  а можна прыняць гэты факт як сапраўдны цуд. У любым выпадку на тое была  Божая воля.

А магчыма, твар Хрыста  праяўляўся зноў і зноў, каб даць вернікам кавалачак надзеі, быццам падказваючы: “Мы вытрываем!”?  

Прочитано 1522 раз