Версия для печати
Четверг, 27 Сентябрь 2012 12:04

Святы Айцец падтрымлівае малітвай зняволеных у Беларусі

Автор  be.radiovaticana.va
Оцените материал
(0 голосов)

 

Апостальскі Нунцый у Беларусі наведаў некаторых зняволеных.
У сувязі з гэтым Дзяржсакратарыят Святога Пасаду паведаміў, што “улічваючы паўсюдны маральны аўтарытэт Святога Айца і гуманітарную дзейнасць Апостальскай Сталіцы, у рамках двухбаковых дыпламатычных адносін, прадстаўнік Папы ў Мінску, арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, быў упаўнаважаны наведаць некаторых прабываючых у месцах зняволення ў Беларусі: Каваленку, Сырамалотава, Бяляцкага, Дашкевіча, Лобава і Севярынца. Апостальскі нунцый сустрэўся з кожным з іх і выслухаў тое, што яны хацелі яму паведаміць. Ён запэўніў у малітве з боку Святога Айца і католікаў за іх і іх сем’і”.
Прочитано 1205 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии