Версия для печати
Пятница, 14 Сентябрь 2012 12:07

І-Брэвіярый online

Автор  ru.custodia.org
Оцените материал
(0 голосов)

 

iBreviary Pro Terra Santa нарэшце даступны ў найноўшай версіі для мабільных тэлефонаў і планшэтных андроідаў.
Завершаны доўгі этап даследаванняў і прац, і вось найноўшая версія гатова стаць яшчэ больш дакладным і карысным інструментам для тых, хто хоча маліцца ў мабільным рэжыме, асабліва ж для тых, хто жадае захоўваць духоўную сувязь са Святой Зямлёй.
 
Модуль, задуманы донам Паола Падрыні, быў распрацавана ў трывалым і знамянальным партнёрстве з кустодыяй францішканаў Святой Зямлі. 
 
Працавалі над гэтым прыкладаннем распрацоўшчык Ліберыя Родофілі, італьянскае праектнае бюро «Нетгуру» (Netguru s.r.l.) і iLabora s.r.l. Такім чынам, новае праграма з усімі сваімі функцыямі папоўніць шэраг праграмяў, ужо распрацаваных для iPhone, iPad, Blackberry і Windows Phone.
 
У гэтай версіі вельмі шмат навін: яна цалкам падтрымлівае англійскую, іспанскую, партугальскую (цяпер літургічныя тэксты на гэтай мове знаходзяцца на этапе загрузкі), нямецкую, французскую мовы. Даступныя тэксты на латыні, а таксама ў версіі старога абраду (Vetus Ordo) і амбразійскага абраду (на стадыі завяршэння).
 
Акрамя таго, распрацаваны новы механізм для запампоўкі тэкстаў. 
 
Вельмі важна, што прадастаўлены доступ да літургічным тэкстаў кустодыі францішканаў Святой Зямлі. Іх можна візуалізаваць, актываваўшы адпаведны сектар (адзначаны «значком», які адносяцца да кустодыі), і, зразумела, у тыя дні, для якіх каляндар кустодыі прадугледжвае асаблівы характар набажэнства.
 
Акрамя таго, з дапамогай гэтай версіі кустодыя францішканаў  ажыццяўляе новае служэнне на карысць паўсюднага Касцёла: iBreviary адкрыты і для іншых манаскіх ордэнаў ( для салезіянцаў, але ўжо знаходзяцца ў стадыі падрыхтоўкі тэксты для Францысканскай Сем'і і іншых ордэнаў), якія змогуць выкарыстоўваць ўнутры агульных тэкстаў свае ўласныя тэксты.
 
На гэтым новаўвядзенні не сканчаюцца. Шматлікія новыя характарыстыкі, якія палягчаюць чытанне. Для старонак з тэкстам можна выкарыстоўваць у якасці фону імітацыю пергаменту, а можна абраць просты «белы фон». Зразумела, прысутнічае функцыя, якая дазваляе павялічваць шрыфт, каб палегчыць чытанне літургічных тэкстаў.
 
Версія сумяшчальная з тэрміналамі андроід (няхай гэта будзе смартфон або планшэтны андроід), а таксама з новым тэрміналам Amazon Kindle Fire.
 
Модуль можна запампаваць з Google Play Store і з рэсурсу Amazon, па наступным адрасе: https://play.google.com/store/apps/details?id=com.netguru.ibreviary
 
Прочитано 1881 раз Последнее изменение Суббота, 15 Сентябрь 2012 11:53
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии