background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Пятница, 14 Сентябрь 2012 20:36

Дзеці — наша будучыня?

Автор  Уладзіслаў Валаховіч
Оцените материал
(0 голосов)

Бог хоча, каб мы былі шчаслівымі, каб у нас была будучыня. 

 

«Пладзіцеся і размнажайцеся, напаўняйце зямлю і валодайце ёю» — гэта першыя словы, з якімі звярнуўся Бог да Адама і Евы (пар. Быц 1, 28). І ўжо потым, нашмат пазней, быў запавет з Абрагамам, выхад з Егіпта, дзесяць запаведзяў на Сінаі, абвяшчэнне Езусам Хрыстом Валадарства Божага. Спачатку ж Бог даў людзям простую, але фундаментальную запаведзь: «пладзіцеся і размнажайцеся». Без яе выканання ўсё астатняе будзе немагчыма. Нашыя продкі нават і ўявіць не маглі, што можна не выканаць гэты Божы наказ, бо гэта так натуральнашлюб, дзеці, унукі, сям’я.

 

У нашыя ж часы ўсё выглядае інакш. Мы прызвычаіліся ўжо і да разводаў, і да перадшлюбнага жыцця, прызвычаіліся і да таго, што можна жыць у шлюбе зусім без дзяцей або ўсяго толькі з адным-двума. Усё часцей замест нараджэння дзяцей сучасныя сужонкі выбіраюць кантрацэпцыю і аборты, ператвараючы сваё сямейнае жыццё ў «эгаізм удваіх». Такі стыль жыцця ўжо прынёс сумны плён у выглядзе двух з паловай мільярдаў абортаў у свеце за апошнія 50 гадоў, і да гэтай лічбы дадаюцца па 50 мільёнаў абортаў кожны год. У нашай роднай Беларусі з 1956 года праз аборт было забіта больш за 8 млн дзяцей, і ўсе гэтыя забойствы адбываліся не на якой-небудзь жудаснай вайне, а ў нашых сем’ях. Як мы можам зараз спадзявацца на тое, што нашыя сем’і будуць моцнымі? Няма нічога дзіўнага ў тым, што Беларусь займае другое месца ў свеце па колькасці разводаў, бо са 100 шлюбаў у нас 70 разбураюцца. Такім чынам, атрымоўваецца замкнёнае кола, бо дзеці, якія выраслі без бацькі ў разбітай сям’і, наўрад ці створаць уласныя моцныя сем’і.

 

Калі  ў нас не будзе дзяцей, мы не здолеем напоўніць зямлю і валодаць ёю, пра што Бог гаворыць Адаму і Еве. Яскравым прыкладам з’яўляецца Заходняя Еўропа, дзе хуткімі тэмпамі расце ісламскае насельніцтва, бо ў сем’ях мусульман па 8-10 дзяцей, а карэнныя еўрапейцы нараджаюць, як правіла, усяго адно дзіця. Французы, галандцы або немцы ўсё менш з’яўляюцца гаспадарамі на сваёй зямлі.

 

За апошнія дзесяць гадоў насельніцтва Беларусі зменшылася амаль на паўмільёна чалавек з-за таго, што смяротнасць перавышае нараджальнасць. Нядзіўна, што ўсё часцей гучаць словы пра тое, што зараз адбываецца нацыянальнае самагубства, і паступова пачынаеш у гэта верыць. На самой справе, усё радзей можна ўбачыць на вуліцы людзей, якія ўсміхаюцца, наадварот, твары навокал стомленыя, маркотныя. Пагоня за матэрыяльным дабрабытам не зрабіла нас шчаслівымі, бо грошай заўсёды будзе мала. Няшчасныя людзі не вераць у шчаслівую будучыню, не бачаць у ёй сэнсу, і менавіта таму ў іх жыцці няма месца дзецям.

 

Бог дае нам запаведзі не для таго, каб нас прынізіць альбо абмежаваць свабоду. Ён хоча, каб мы былі шчаслівымі, каб у нас была будучыня. Невыпадкова заклік «пладзіцеся і размнажайцеся» стаіць у самым пачатку гісторыі чалавецтва, бо Бог лепш за ўсіх ведае, што менавіта дзеці наша будучыня.

 

catholic.by

 

Прочитано 1889 раз Последнее изменение Суббота, 15 Сентябрь 2012 14:04
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии