background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Пятница, 14 Сентябрь 2012 11:49

Адказнае бацькоўства - што гэта такое?

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Адказнае бацькоўства 

азначае адказнасць 

за сужэнцаза дзяцей, а таксама за Касцёл і народ

Біблія выразна вучыць, што толькі Бог з'яўляецца дарыцелем і Панам жыцця. Гэта Ён стварыў чалавека на Свой вобраз і ўдыхнуў у яго «дыханне жыцця, у выніку чаго чалавек стаў істотаю жывою» (пар. Быц 2, 7). Пасля патопу Бог напамінае Ною, што толькі Ён ёсць Панам жыцця і ніводзін чалавек не павінен пра гэта забываць: «спытаю ў чалавека пра жыццё чалавечае і ў кожнага пра жыццё брата» (пар. Быц 9, 5). Жыццё і смерць чалавека знаходзяцца ў руках і моцы Божай: «у Яго руках дыханне жыцця і душа кожнага чалавека» (пар. Ёў12, 10).

 

 

Свядомае бацькоўства - гэта пазіцыя, адкрытая на жыццё і любоў. Яно патрабуе ведання натуральных цыклаў плоднасці жанчыны, спосабаў іх распазнавання, а таксама сумеснай адказнасці мужа і жонкі. «Шлюбнае паяднанне ў кожным выпадку вядзе да адказнасці абодвух», - вучыць Папа Ян Павел ІІ і тут жа дадае, што пра гэта неабходна напамінаць асабліва мужчынам. «Ён не можа заставацца абыякавым, не можа не прызнаць, ці таксама не прыняць тое, у чым сам удзельнічаў. Не можа сказаць «не ведаю», «не хацеў», «ты хацела» (Ліст да сем'яў, 12).

 

Адказнае бацькоўства азначае адказнасць за сужэнца, за дзяцей, а таксама за Касцёл і народ. Адказнае бацькоўства - гэта магчымасць мець столькі дзяцей, колькі бацькі змогуць выхаваць. «Калі ёсць слушныя прычыны для таго, каб рабіць перапынкі паміж нараджэннем дзяцей... Касцёл навучае, што сужэнцам можна браць пад увагу натуральны цыкл жанчыны, уласцівы функцыі нараджэння, і мець стасункі толькі ў перыяд няплодных дзён, рэгулюючы такім чынам колькасць зачаццяў без парушэння маральных прынцыпаў (HV 16).

Прочитано 1795 раз Последнее изменение Пятница, 14 Сентябрь 2012 20:22
Другие материалы в этой категории: Элементы адказнага бацькоўства »
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии