Сексуальнасць: ці ўсё так проста?
Асабліва моцна прапаганда безадказнасці гучыць у сферы сексуальнасці. Разбэшчанасць, вульгарнасць, жорсткасць, цынізм і поўная бездухоўнасць у дачыненні да сексуальнай сферы не толькі становяцца татальнымі — яны яшчэ і «маладзеюць».
Аўтаматыка і праблема любові
Кожны чалавек, мэтай якога з’яўляецца дасканаленне ў любові, мае несмяротную душу, створаную Богам, якая выяўляецца праз пасрэдніцтва цела ў своеасаблівай «майстэрні» існуючага свету. Дзякуючы сваёй цялеснасці кожны з нас уваходзіць у кантакт з іншымі людзьмі, развіваецца і ўсё больш прыпадабняецца да Стварыцеля.
Замест уступу: Любі – і рабі, што хочаш…
Калі гаворка ідзе пра справы, звязаныя з сексам, здаецца, што сёння ўжо амаль усе ўсё пра гэта ведаюць. Даўно мінулі тыя часы, калі можна было расказваць дзецям казкі пра бусла і капусту. Сёння ўжо нават малечы ведаюць, што яны прыйшлі на свет з жывоціка сваёй мамы, а апынуліся там таму, што некалі тата вельмі моцна прытуліўся да мамы. Неяк невытлумачальна, менавіта ў выніку гэтага «моцнага прытульвання» маленькае дзіцятка з’явілася пад сэрцайкам мамы. Iкалі малыя дзеці яшчэ чагосьці не ведаюць, то часам альбо бацькі падкінуць ім крыху падрабязнасцяў наконт гэтай таямніцы, альбо дзіця само нешта даведаецца з тэлеперадачы, кнігі ці газеты. Такую «адукацыю», асабліва на тэму «моцнага прытульвання», часта дапаўняюць і равеснікі з дзіцячага садка ці падворка.