Трэба заўважыць, што пазіцыя, якую абіраюць муж і жока падчас сужэнскага акту, з’яўляецца іх асабістым выбарам. Калі пяшчоты, жэсты любові, не прыніжаюць нашую годнасць, а сам акт заканчваецца натуральным спосабам – г.зн. семя мужчыны складваецца ў похве жанчыны – то сужэнскі акт становіцца прыгожым перажываннем, такім, якім ён і запланаваны Богам.
Калі ж сужэнцы замест сужыцця ўцягваюцца ў інтэнсіўныя пяшчоты з мэтай дасягнення аргазму альбо калі свядома і дабравольна дапускаюць такую магчымасць, то робяць грэх, які называецца сужэнскім ананізмам ці ўзаемнай мастурбацыяй. Не апраўдвае гэтага факт, што гэта адбываецца ў сужэнстве.
Праблема не толькі ў тым, што ў выніку пяшчотаў даходзіць да поўнай фізічнай сатысфакцыі па-за сужэнскім актам ці калі ў пэўным моманце сужэнцы затрымліваюцца, не даправаджаючы да аргазму – няма нейкага сужэнскага каталогу дазволеных і забароненых тэхнік. Праблема заключаецца ў тым, каб нашае супольнае дзеянне мела на ўвазе пашану да годнасці мужа і жонкі. Гэтая пашана выражаецца м.ін. ў тым, каб не трактаваць чалавека як прыладу, інструмент для давання прыемнасці.
Як веруючыя людзі мы забавязаныя да большай дасканаласці, якую трэба шукаць не столькі на дарозе пытання, ці гэта ўжо грэх, ці можа яшчэ не, але праз дар з сябе, сваіх прагненняў, жаданняў у імя любові Бога і бліжніх. Бо чыстаць не абмяжоўваецца толькі да знешняй паставы; перад усім сэрца чалавека павінна быць чыстым…
Канешне, сужэнцы могуць выражаць сваю любоў розным чынам – таксама праз пяшчоты – але трэба пры гэтым быць сумленным адносна Божага права, уласнага сумлення і адносна адзін аднаго. Пяшчоты, сексуальны актмогуць азначаць: “Я цябе люблю” альбо, наадварот: “хачу спаць з табой – заспакоіць сваё ўзбуджэнне”.
Калі ж можна цешыцца сужэнскім актам, захоўваючы пэўнасць, што гэтыя зносіны добрыя і як ўчынкі любові кіруюць да Бога? Тады, калі дзеянні сужэнцаў не прыніжаюць другую асобу праз трактаванне як прадметна, інструментальна. Калі сужэнцы адараюцца ўзаемнай любоўю – і пры гэтым матывам збліжэння адзін да аднаго не з’яўляецца толькі закпакойванне ўласных жаданняў. А таксама тады, калі сваімі ўчынкамі яны не пярэчаць адзінству сужэнства і бацькоўству.
Паводле o. Sebastian Bielski, Seks w małżeństwie - co można a czego nie?, у: http://www.kosciol.pl/article.php/2005041217271434.