background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Адмін

Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Воскресенье, 19 Апрель 2026 19:50

3 Велікодны тыдзень (19 красавіка 2026 г.)

На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак (дзень малітвы за памерлых у велікодным часе) у 10.00, чацвер у 9.00 і 18.00. У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 16 мая.

Арганізацыйныя аб’явы для пілігрымаў па святых месцах Паўночна – Заходняй часткі  Беларусі 1 і 2 мая будуць пададзеныя ў наступную нядзелю 26 красавіка пасля Святой Імшы на 10.00.

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу… 

На гэтым тыдні Святая Імша: ад панядзелка да пятніцы ў 9.00. У аўторак, чацвер таксама і ў 18.00. У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 18 красавіка.

Вядзецца праца па арганізацыі аўтобуснай пілігрымкі па святых месцах Паўночна – Заходняй часцы Беларусі 1 і 2 мая. Прыпамінаем пра канчатковую аплату 120 руб да сёння, другой велікоднай нядзелі 12 красавіка. Арганізацыйныя аб’явы будуць пададзеныя ў нядзелю 26 красавіка пасля Святой Імшы на 10.00.

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…

 

 Святая Імша ў панядзелак у актаве Пасхі будзе ў 12.00 і 18.00. Ад аўторка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 Імша за памерлых. Другая нядзеля Вялікадня з’яўляецца Нядзеляй Божай Міласэрнасці. Расклад Святых Імшаў: 10.00, 12.00 і 18.00. Да гэтай урачыстасці падрыхтуемся праз Навэнну да Божай Міласэрнасці, якая будзе адбывацца ў буднія дні пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце.

Велікодныя ўрачыстасці адзначаюцца на працягу васьмі дзён, актаву. Гэта азначае, што кожны дзень будзе такім святочным як сёння.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 11 красавіка згодна з раскладам.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Дзякую тым, хто прыклаўся да падрыхтоўкі святыні, касцёльнай тэрыторыі і за арганізацыю свята. Хацелася шчыра падзякваць парафіянам за належнае перажыванне Вялікага Посту, за ўдзел і правядзенне Крыжовых Дарог, штодзённы ўдзел у набажэнстве Вяночак да Божай Міласэрнасці і за ўсе добрыя пастановы і ўчынкі. Дзякую кс. Ігару, сакрыстыянам, міністрантам, хору “Angeli” за упрыгожванне пасхальнай літургіі. Дзякую ўсім вам, дарагія парафіяне і госці за вашую веру, малітву, адарацыі, за тое, што мы разам перажывалі таямніцы нашага збаўлення. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

З сённяшняга дня распачынаецца Вялікі Тыдзень перад святам Пасхі. Апошнія тры дні перад Вялікаднем называюцца Пасхальным Трыдыумам. Набажэнствы ў гэтыя дні будуць у наступным парадку:

У Вялікі Панядзелак, у Вялікі Аўторак і Вялікую Сераду ў 10.00 і 18.00. Большасць з парафіянаў ужо паспавядалася ў часе рэкалекцый, але для тых хто патрабуе споведзі, магчымасць паяднацца з Богам будзе ў панядзелак, аўторак і сераду з 9.30 і 17.30.

Вялікі Чацвер

18.00 – Св. Імша Вячэры Панскай.

Вялікая Пятніца -- дзень Мукі і Смерці Езуса. У гэты дзень нас абавязвае сціслы пост.

У 14.00 - Крыжовы Шлях

У 15.00 –Вяночак да Божай Міласэрнасці

З 15.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

У 17.30 - Навэнна да Божай Міласэрнасці

18.00 – Літургія Мукі Панскай

Вялікая Субота

Гэта дзень ціхі і сціплы. Цела нашага Пана знаходзіцца ў магіле. Напрацягу дня ў касцёле адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту пры гробе Пана. Асвячэнне велікодных страваў: яйкі, хлеб, святочнае печыва, мяса і соль, адбудзецца ў 8.00, 9.00, 10.00, 11.00, 12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00, 17.00 і пасля заканчэння Пасхальнай вігіліі.

У 20.30 - Навэнна да Божай Міласэрнасці і заканчэнне Адарацыі.

21.00 – Пасхальная вігілія. У Вялікую Суботу прыносім з сабою ваду для асвячэння і свечкі для аднаўлення абяцанняў Хросту.

Нядзеля Змёртвыхпаўствння Пана

У 6.30 - Навэнна да Божай Міласэрнасці

7.00 – Рэзурэкцыйная працэсія і ўрачыстая Велікодная Св. Імша (будзе цэлебравацца, як складковая за жывых, таму карткі з імёнамі належыць прынесці ў сакрыстыю). Святая Імша ў 12.00 і 18.00.

Панядзелак у актаве Пасхі

Св. Імша ў 12.00 і 18.00.

У панядзелак пасля Святой Імшы на 10.00 адбудзецца уборка ў касцёле і тэрыторыі, а таксама устаноўка дэкарацый на пасхальны Трыдуум. Чакаем на дапамогу мужчын і жанчын.

Вялікі дзякуй за вашыя малітвы, працу і ахвяры, якімі спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.


На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак і аўторак у 10.00 і 18.00.

У сераду урачыстасць Звеставання Пана. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы можна будзе здзейсніць абрад духоўнага ўсынаўлення ненароджанага дзіця, якому пагражае аборт.

У чацвер распачнуцца вялікапосныя рэкалекцыі:

Чацвер

9.00 – Крыжовы Шлях

9.00 і 17.00 – Споведзь

У 10.00 і 18.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука

У 15.00 – выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнту,                                                        адарацыя і Вяночак да Божай Міласэрнасці

У 16.00 – Ружанец

У 17.00 – Песні Жальбы (тры часткі)

З 15.00 да 17.00 у канфесіянале будзе спавядаць адзін святар,                            з 17.00 далучацца іншыя.

 

Пятніца

9.00 – Крыжовы Шлях

9.00 і 17.00 – Споведзь

У 10.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука

                           У 15.00 – выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнту,                                         адарацыя і Вяночак да Божай Міласэрнасці

У 16.00 – Ружанец

У 17.00 – Песні Жальбы (тры часткі)

З 15.00 да 17.00 у канфесіянале будзе спавядаць адзін святар,                                                      з 17.00 далучацца іншыя.

У 18.00 – Крыжовы Шлях, з абрадамі Святой Камуніі                                                            і з рэкалекцыйнай навукай

 

Субота

9.00 і 17.00 – Споведзь

10.00 і 18.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука

        9.00 – Крыжовы Шлях, 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці,         17.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і Песні Жальбы

У наступную нядзелю мы ўшануем урачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем, у горад дзе Езус памёр для нашага збаўлення. Гэта нядзеля мае назву ПАЛЬМОВАЯ альбо МУКІ ПАНА. У гэты дзень прыходзім да касцёла з вербачкамі, пальмамі, якія будуць асвечаныя і з якімі ў працэсіі будзем вітаць Збаўцу, як жыхары Ерузалема.

Расклад Святых Імшаў: у 10.00 – Святая Імша з працэсіяй вакол касцёла,  у 12.00 і 18.00 – Святая Імша з працэсіяй па касцёлу.              Ахвяраванні, якія збіраюцца ў наступную нядзелю, будуць пераказаныя на ўтрыманне Духоўнай семінарыі ў Гродна.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля канікул і вялікадня 11 красавіка.

Наведванне хворых перад святым Вялікадня адбудзецца 31 сакавіка з 9.00. Адрасы хворых і састарэлых запісваем у сакрыстыі.

Плануецца і вядзецца праца па арганізацыі аўтобуснай пілігрымкі па святых месцах Паўночна – Заходняй часцы Беларусі 1 і 2 мая. Прыпамінаем, што пілігрымам трэба сёння ўнесці аванс, а канчатковую аплату да другой велікоднай нядзелі 12 красавіка.

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…

 

 

 

 

На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да серады ў 10.00 і 18.00.

У чацвер урачыстасць абавязковая Святога Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што веруючыя маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы.

У пятніцу Святая Імша ў 10.00, Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта ў 17.00, урачысты Крыжовы Шлях ў 18.00. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар.

У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).

У кожную нядзелю Вялікага Посту: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 15.00 Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.20 – Крыжовы Шлях і ў 18.00 – Святая Імша.

У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы нашымі парафіянамі: Крыжовая Дарога - раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00. Песні Жальбы ў сераду ў 17.30.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 21 сакавіка.

Велікапостныя рэкалекцыі адбудуцца ў нашай парафіі з 26 па 28 сакавіка. Гэта чацвер, пятніца і субота перад Пальмовай Нядзеляй.

Наведванне хворых перад святым Вялікадня адбудзецца 31 сакавіка з 9.00. Адрасы хворых і састарэлых запісваем у сакрыстыі.

Плануецца і вядзецца праца па арганізацыі аўтобуснай пілігрымкі па святых месцах Паўночна – Заходняй часткі  Беларусі 1 і 2 мая. Прыпамінаем, што пілігрымам трэба ўнесці аванс да 22 сакавіка, а канчатковую аплату да другой велікоднай нядзелі 12 красавіка.

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…

 

На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00.

У пятніцу Святая Імша ў 10.00, Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта ў 17.00, урачысты Крыжовы Шлях ў 18.00. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.

У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).

У кожную нядзелю Вялікага Посту: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 15.00 Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.20 – Крыжовы Шлях і ў 18.00 – Святая Імша.

У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы нашымі парафіянамі: Крыжовая Дарога - раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00. Песні Жальбы ў сераду ў 17.30.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 14 сакавіка.

Вялікапостныя рэкалекцыі адбудуцца ў нашай парафіі з 26 па 28 сакавіка. Гэта чацвер, пятніца і субота перад Пальмовай Нядзеляй.

Наведванне хворых перад святым Вялікадня адбудзецца 31 сакавіка з 9.00. Адрасы хворых і састарэлых запісваем у сакрыстыі.

Плануецца і вядзецца праца па арганізацыі аўтобуснай пілігрымкі па святых месцах Паўночна – Заходняй часцы Беларусі 1 і 2 мая. Плануем наведаць Відзы, Опсу, Слабодку, Міоры, Друю. Вячэра, начлег і снеданне ў гасцініцах Новаполацка Нафтан і Беларусь. У другі дзень наведаем Полацк, Глыбокае (запланаваны абед), Удзела, Мосар, Дунілавічы, Лучай, Камаі і Лынтупы. Запісвацца ў пілігрымку можна з сёняшняга дня каля кніжнага кіоску.

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу… 

На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00.

У пятніцу Святая Імша ў 10.00, Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта ў 17.00, урачысты Крыжовы Шлях ў 18.00. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.

У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).

У кожную нядзелю Вялікага Посту: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 15.00 Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.20 – Крыжовы Шлях і ў 18.00 – Святая Імша.

У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы нашымі парафіянамі: Крыжовая Дарога - раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00. Песні Жальбы ў сераду ў 17.30.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца праз суботу 14 сакавіка.

Плануецца і вядзецца праца па арганізацыі аўтобуснай пілігрымкі па святых месцах Паўночна – Заходняй часткі Беларусі 1 і 2 мая. Уступна плануем наведаць Відзы, Опсу, Слабодку, Міоры, Друю. Вячэра, начлег і снеданне ў гатэлі Новаполацка. У другі дзень наведаем Полацк, Глыбокае (запланаваны абед), Удзела, Мосар, Дунілавічы, Лучай, Камаі і Лынтупы. Цяпер яшчэ працуем над праграмай, арганізацыяй пражывання і аўтобусным пераездам. У наступную нядзелю будзе агучаны кошт пілігрымкі і можна будзе запісацца. Сёння толькі анонс, каб паразважаць пра ўдзел у пілігрымцы і ў наступную нядзелю абдумана запісацца.

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…

Воскресенье, 22 Февраль 2026 18:26

1 тыдзень Вялікага посту (22 лютага 2026 г.)

На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00.

У пятніцу Святая Імша ў 10.00, Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта ў 17.00, урачысты Крыжовы Шлях ў 18.00. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.

У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).

У кожную нядзелю Вялікага Посту: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 15.00 Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.20 – Крыжовы Шлях і ў 18.00 – Святая Імша.

У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы нашымі парафіянамі: Крыжовая Дарога - раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00. Песні Жальбы ў сераду ў 17.30.

У часе Вялікага посту належыць зрабіць пастановы, якія дапамогуць нам удасканаліць духоўнае жыццё. Абавязковым у Вялікім Посце з’яўляецца неўдзел у вяселлях і гучных забавах, устрыманне ад мясных страваў па пятніцах. Але да гэтага мінімума належыць дабавіць свой пост, які дапаможа ў барацьбе з дрэннымі схільнасцямі, а добрае памножыць. Варта звярнуць увагу на нашую асабістую малітву, на часцейшае наведванне касцёла і на ўдзел у Вялікапостных набажэнствах.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу паводле расклада.

З’явіўся новы нумар часопіса Ave Maria

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…

 

Воскресенье, 15 Февраль 2026 21:10

6 звычайная нядзеля (15 лютага 2026 г.)

На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак і аўторак у 10.00. У сераду распачынаем Вялікі Пост.

У папяльцовую сераду набажэнствы адбудуцца: у 11.00 - Крыжовы Шлях, у 12.00 - Святая Імша, у 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.30 - Песні Жальбы, у 18.00 - Святая Імша. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад пасыпанне галоў попелам, як знак пакаяння і гатоўнасці змяніць сваё жыццё. Таксама ў гэты дзень нас абавязвае сціслы пост. Сціслы пост азначае, што на працягу дня можна паесці посную ежу раз да сыта і два разы лёгка.

У чацвер Святая Імша толькі ў 18.00.

У пятніцу Святая Імша ў 10.00 і ў 18.00 – Крыжовы Шлях. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.

У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).

У кожную нядзелю Вялікага Посту: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 15.00 Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.20 – Крыжовы Шлях і ў 18.00 – Святая Імша.

У часе Вялікага посту належыць зрабіць пастановы, якія дапамогуць нам удасканаліць духоўнае жыццё. Абавязковым у Вялікім Посце з’яўляецца неўдзел у вяселлях і гучных забавах, устрыманне ад мясных страваў па пятніцах і ў Папяльцовую Сераду. Але да гэтага мінімума належыць дабавіць свой пост, які дапаможа ў барацьбе з дрэннымі схільнасцямі, а добрае памножыць. Варта звярнуць увагу на нашую асабістую малітву, на часцейшае наведванне касцёла і на ўдзел у Вялікапостных набажэнствах. Перад Святой Імшой кожны дзень будуць праводзіцца набажэнствы Крыжовай Дарогі: раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Кожны дзень у 15.00 будзе адбывацца набажэнства Вяночак да Божай Міласэрнасці.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу.

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу… 

Страница 1 из 95