Любі Пана Бога твайго.... Трэці дзень аднаўлення Місій (+аўдыё навукі)
Тэмай трэцяга дня была першая запаведзь любові : “Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім”.
Св. Імша для дзяцей і моладзі: Быць духоўна багатымі людзьмі
На мінулым тыдні школьнікі мелі канікулы. У апошні дзень гэтага цудоўнага часу дзеці і моладзь нашай парафіі сабраліся разам, каб прыняць удзел у Св. Імшы і супольна правесці час.
“Мы з трыдзевятага каралеўства Дабра!” – адбыліся запусты для дзяцей нашай парафіі
Згодна з хрысціянскай традыцыяй перад пачаткам Вялікага Посту адбываюцца т. зв. запусты або карнавал. Гэта спецыяльны час забавы перад ціхім саракадзённым часам пакаяння і асаблівага разважання над мукай і смерцю Езуса Хрыста.
Рыхтуемся да належнага перажывання Вялікага Посту
У штодзённым разуменнi словa «пост» вельмi часта асацыiруецца з устрыманнем ад нейкiх прадуктаў харчавання, звычайна мясных. Дарэчы, у старажытнасцi мяса каштавала досыць дорага, i таму некаторыя хрысцiянe падчас посту, устрымліваючыся ад мясных страваў, значна эканомiлi, а зэканомленыя грошы звычайна аддавалi на мiласцiну.
Запрашаем на парафіяльную сустрэчу моладзі!
9 лютага 2014 года адбудзецца сустрэча студэнцкай і працуючай моладзі нашай парафіі.
Запрашаем усіх "выпускнікоў", каб супольна правесці час, узгадаць радасныя моманты дзяцінства і праславіць Бога на супольнай малітве.
Святая Камунія 2013
26 мая адбылася ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, падчас якой дзеці нашай парафіі, якія скончылі курс падрыхтоўкі да І Святой Камуніі, ўпершыню поўнасцю ўдзельнічалі ў Ахвяры Хрыста.
Святая Імша з удзелам самых маленькіх дзяцей
Сёння, 18 мая, самыя маленькія прадстаўнікі нашай парафіі сабраліся разам, каб супольна праслаўляць Пана, радуючыся з таго, што Ён пакінуў нам Сябе ў Эўхарыстыі.