Адмін
Рэдакцыя сайта
7 Велікодны тыдзень (17 мая 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша:у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю, Нядзелю Спаслання Духа Святога, у 10.00, 12.00 і 18.00. Падчас Святой Імшы на 10.00 адбудзецца ўрачыстасць Першай Святой Камуніі для групы дзяцей нашай парафіі.
Месяц май прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. У маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы.
Учора завершылі катэхетычны год пры нашым касцёле. Да кастрычніка заняткаў па рэлігіі не будзе, але шчыра запрашаем дзяцей і моладзь прыходзіць да касцёла кожную нядзелю і ўрачыстасць, прыняць удзел у працэсіі Божага Цела 7 чэрвеня, у аднадзённай пілігрымцы ў Будслаў 3 ліпеня і іншых мерапрыемствах, пра якія будзем аб’яўляць летам.
Для дзяцей, якія ў наступную нядзелю прымуць Першую Святую Камунію:
У аўторак у 10.00 альбо 16.00 – экзамен.
У пятніцу ў 19.00 – праца у касцёле, доме і на касцёльнай тэрыторыі з бацькамі першакамунійных дзяцей перад іх урачыстасцю.
У суботу ў 15.00 – генеральная рэпетыцыя 1 Камуніі.
у 16.00 – споведзь перад 1 Камуніяй.
Прыпамінаем пра ўдзел у ініцыятыве «Дар сэрца для парафій у патрэбе», калі збіраем сродкі, каб памагчы маленькім парафіям на магілёўшчыне. Ахвяраванні прымаем і запісваем у сакрыстыі.
Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…
6 Велікодны тыдзень (10 мая 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, аўторак, сераду і пятніцу ў 9.00 і 18.00.
У чацвер, урачыстасць абавязковая, Унебаўшэсце Пана. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы.
У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Месяц май прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. У маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 16 мая.
У чацвер, пасля Святой Імшы на 18.00, адбудзецца экзамен і першая рэпетыцыя перад прыняццем кандыдатаў у міністранты. У суботу 16 мая у 17.00 – генеральная рэпетыцыя гэтай урачыстасці. У нядзелю 17 мая ў 10.00 – прыняцце іх у міністранты.
У суботу 16 мая ў 18.00 адбудзецца ўступная рэпетыцыя ўрачыстасці Першай Святой Камуніі. Прысутнасць дзяцей і бацькоў абавязковая.
Прыпамінаем пра ўдзел у ініцыятыве «Дар сэрца для парафій у патрэбе», калі збіраем сродкі, каб памагчы маленькім парафіям на магілёўшчыне. Ахвяраванні прымаем і запісваем у сакрыстыі.
Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…
5 Велікодны тыдзень (3 мая 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Месяц май прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. У маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы, калі молімся Літанію да Божай Маці пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце. Шчыра запрашаем кожны дзень збірацца разам, каб, як Божая сям’я, ушаноўваць Божую Маці і прасіць яе заступніцтва ў Бога. Маёвыя набажэнствы ў буднія дні адбываюцца пасля кожнай Святой Імшы. У нядзелю толькі пасля Святой Імшы на 10.00.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 16 мая.
Прыпамінаем пра ўдзел у ініцыятыве «Дар сэрца для парафій у патрэбе», калі збіраем сродкі, каб памагчы маленькім парафіям на магілёўшчыне. Ахвяраванні прымаем і запісваем у сакрыстыі.
Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…
4 Велікодны тыдзень (26 красавіка 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 9.00 і 18.00. У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
У пятніцу распачынаем месяц май. Май прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. У маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы, калі молімся Літанію да Божай Маці пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце. Шчыра запрашаем кожны дзень збірацца разам, каб, як Божая сям’я, ушаноўваць Божую Маці і прасіць яе заступніцтва ў Бога. Маёвыя набажэнствы ў буднія дні адбываюцца пасля кожнай Святой Імшы. У нядзелю толькі пасля Святой Імшы на 10.00.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 16 мая.
Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…
Зварот Aрцыбіскупа Юзаф Станеўскага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага:
Паважаныя браты ў святарстве Хрыстовым, дарагія браты і сёстры!
Сёння, у Нядзелю Добрага Пастыра, мы распачынаем у нашай архідыяцэзіі штогадовую ініцыятыву «Дар сэрца для парафій у патрэбе», якая будзе трываць да свята Перамянення Пана, 6 жніўня. Гэта не проста акцыя — гэта шлях братэрства, знак таго, што мы сапраўды з’яўляемся адной сям’ёй, у якой ніхто не застаецца сам-насам са сваімі цяжкасцямі.
Мэта гэтай ініцыятывы — падтрымаць парафіі, якім цяжка самастойна забяспечыць усе патрэбы душпастырскай дзейнасці, рэалізацыю праектаў і бягучыя выдаткі. Гэта наш супольны адказ на заклік Евангелля: «Насіце цяжары адзін аднаго» (Гал 6.2).
Дзякуючы ахвяраванням мінулага года былі зробленыя такія працы, як:
- замена агароджы ў Мсціслаўлі;
- замена дзверэй і вокнаў у Крычаве;
- набыццё газавага катла для парафіяльнага дома ў Бабруйску;
- упарадкоўваецца дакументацыя на парафіяльныя будынкі ў Мсціслаўлі і ў магілёўскай парафіі св. Антонія;
- аказана падтрымка душпастырству дзяцей і моладзі ў парафіі св. Антонія ў Магілёве;
- аплачваюцца камунальныя паслугі ў малаколькасных парафіях;
- арганізавана дапамога ў даездах святароў да душпастырскіх пунктаў;
- і шмат іншых патрэбных спраў.
Сёлета мы зноў запрашаем вас далучыцца да гэтай прыгожай справы. Кожная ахвяра — вялікая ці маленькая — становіцца зернем, з якога вырастае дабро. Скласці ахвяраванне можна скарбонку ў парафіяльным касцёле.
Дарагія браты і сёстры, дзякую вам за вашу шчодрасць, за вашу веру, за ваш давер Богу і Касцёлу. Няхай Добры Пастыр благаславіць кожнага з вас і адудзячыць сторазова.
Памятайце: Касцёл - гэта сям’я сем’яў. Касцёл Мінска-Магілёўскі — гэта мы разам. І мы разам нясём адказнасць за яго сёння і яго будучыню.
На ўдзел у ініцыятыве «Дар сэрца для парафій у патрэбе» і на малітву аб новых і святых пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця ўдзяляю вам сваё пастырскае благаслаўленне ў імя Айца, † і Сына, і Духа Святога. Амэн.
Аб’явы для ПІЛІГРЫМАЎ па святых месцах Паўночна-Заходняй часткі Беларусі
1 мая збіраемся ў касцёле ў 7.00. Адбудзецца малітва, арганізацыйныя аб’явы і рассадка ў аўтобусе. Пасля малітвы выезд. Вяртаемся 2 мая каля 22 гадзіны.
Для поўнага ўдзелу ў супольных малітва просьба ўзяць з сабою парафільныя спеўнікі і пасля іх трымаць пад рукой. Спатрэбіцца таксама і Ружанец.
Абавязкова трэбы мець з сабою пашпарты. Дзеці, якія не маюць пашпартоў, павінны мець з сабою пасведчанне аб нараджэнні. Гэтыя дакументы нам спатрэбяцца пры засяленні ў гасцініцу і пры заездзе ў прыгранічную зону з Літвой і Латвіей.
Арганізаванае харчаванне будзе ў Наваполацку - ў пятніцу вячэра ў 19.30, у суботу снеданне ў 7.00, у Глыбокім - абед у суботу ў 14.00. На іншы час кожны павінен узяць харчаванне і ваду самастойна.
Наша пілігрымка па святых месцах, таму будзем памятаць пра сціплае адзенне, годнае гэтых месцаў. Варта сачыць за прагнозам надвор’я і ўзяць на гэтыя дні адпаведнае адзенне. Галоўнае, каб мы не забыліся ўзяць з сабою пазітыўны настрой і усмешкі.
Пілігрымы будуць прымаць удзел у Святой Імшы ў касцёле ў Міорах (інтэнцыі за памерлых) і ў касцёле ў Глыбокім (інтэнцыі за жывых аб Божае благаславенне). Пілігрымы свае інтэнцыі змогуць пераказаць на картках перад уваходам у святыню ў Міорах і Глыбокім. Жадаючыя могуць далучыць свае інтэнцыі, праз запіс просьбаў у сакрыстыі.
1 мая
7.00 – малітва, благаслаўленне і выезд
Вілейка – Відзы – Дрысвяты – Опса - Браслаў – Слабодка – Друя - Ідолта – Міоры – Наваполацк .
Наваполацк: вячэра ў 19.30, вячэрняя малітва ў 21.00.
2 мая
Наваполацк – Полацк (Сафійскі Сабор) – Глыбокае – Удзела – Мосар – Дунілавічы – Лучай – Камаі – Лынтупы – Вілейка (прыблізна 22.00)
3 Велікодны тыдзень (19 красавіка 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак (дзень малітвы за памерлых у велікодным часе) у 10.00, чацвер у 9.00 і 18.00. У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 16 мая.
Арганізацыйныя аб’явы для пілігрымаў па святых месцах Паўночна – Заходняй часткі Беларусі 1 і 2 мая будуць пададзеныя ў наступную нядзелю 26 красавіка пасля Святой Імшы на 10.00.
Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…
2 Велікодны тыдзень (12 красавіка 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: ад панядзелка да пятніцы ў 9.00. У аўторак, чацвер таксама і ў 18.00. У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 18 красавіка.
Вядзецца праца па арганізацыі аўтобуснай пілігрымкі па святых месцах Паўночна – Заходняй часцы Беларусі 1 і 2 мая. Прыпамінаем пра канчатковую аплату 120 руб да сёння, другой велікоднай нядзелі 12 красавіка. Арганізацыйныя аб’явы будуць пададзеныя ў нядзелю 26 красавіка пасля Святой Імшы на 10.00.
Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…
Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана (5 красавіка 2026 г.)
Святая Імша ў панядзелак у актаве Пасхі будзе ў 12.00 і 18.00. Ад аўторка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 Імша за памерлых. Другая нядзеля Вялікадня з’яўляецца Нядзеляй Божай Міласэрнасці. Расклад Святых Імшаў: 10.00, 12.00 і 18.00. Да гэтай урачыстасці падрыхтуемся праз Навэнну да Божай Міласэрнасці, якая будзе адбывацца ў буднія дні пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце.
Велікодныя ўрачыстасці адзначаюцца на працягу васьмі дзён, актаву. Гэта азначае, што кожны дзень будзе такім святочным як сёння.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 11 красавіка згодна з раскладам.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Дзякую тым, хто прыклаўся да падрыхтоўкі святыні, касцёльнай тэрыторыі і за арганізацыю свята. Хацелася шчыра падзякваць парафіянам за належнае перажыванне Вялікага Посту, за ўдзел і правядзенне Крыжовых Дарог, штодзённы ўдзел у набажэнстве Вяночак да Божай Міласэрнасці і за ўсе добрыя пастановы і ўчынкі. Дзякую кс. Ігару, сакрыстыянам, міністрантам, хору “Angeli” за упрыгожванне пасхальнай літургіі. Дзякую ўсім вам, дарагія парафіяне і госці за вашую веру, малітву, адарацыі, за тое, што мы разам перажывалі таямніцы нашага збаўлення. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
6 нядзеля Вялікага посту – Нядзеля Пальмовая (29 сакавіка 2026 г.)
З сённяшняга дня распачынаецца Вялікі Тыдзень перад святам Пасхі. Апошнія тры дні перад Вялікаднем называюцца Пасхальным Трыдыумам. Набажэнствы ў гэтыя дні будуць у наступным парадку:
У Вялікі Панядзелак, у Вялікі Аўторак і Вялікую Сераду ў 10.00 і 18.00. Большасць з парафіянаў ужо паспавядалася ў часе рэкалекцый, але для тых хто патрабуе споведзі, магчымасць паяднацца з Богам будзе ў панядзелак, аўторак і сераду з 9.30 і 17.30.
Вялікі Чацвер
18.00 – Св. Імша Вячэры Панскай.
Вялікая Пятніца -- дзень Мукі і Смерці Езуса. У гэты дзень нас абавязвае сціслы пост.
У 14.00 - Крыжовы Шлях
У 15.00 –Вяночак да Божай Міласэрнасці
З 15.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
У 17.30 - Навэнна да Божай Міласэрнасці
18.00 – Літургія Мукі Панскай
Вялікая Субота
Гэта дзень ціхі і сціплы. Цела нашага Пана знаходзіцца ў магіле. Напрацягу дня ў касцёле адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту пры гробе Пана. Асвячэнне велікодных страваў: яйкі, хлеб, святочнае печыва, мяса і соль, адбудзецца ў 8.00, 9.00, 10.00, 11.00, 12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00, 17.00 і пасля заканчэння Пасхальнай вігіліі.
У 20.30 - Навэнна да Божай Міласэрнасці і заканчэнне Адарацыі.
21.00 – Пасхальная вігілія. У Вялікую Суботу прыносім з сабою ваду для асвячэння і свечкі для аднаўлення абяцанняў Хросту.
Нядзеля Змёртвыхпаўствння Пана
У 6.30 - Навэнна да Божай Міласэрнасці
7.00 – Рэзурэкцыйная працэсія і ўрачыстая Велікодная Св. Імша (будзе цэлебравацца, як складковая за жывых, таму карткі з імёнамі належыць прынесці ў сакрыстыю). Святая Імша ў 12.00 і 18.00.
Панядзелак у актаве Пасхі
Св. Імша ў 12.00 і 18.00.
У панядзелак пасля Святой Імшы на 10.00 адбудзецца уборка ў касцёле і тэрыторыі, а таксама устаноўка дэкарацый на пасхальны Трыдуум. Чакаем на дапамогу мужчын і жанчын.
Вялікі дзякуй за вашыя малітвы, працу і ахвяры, якімі спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
5 тыдзень Вялікага посту (22 сакавіка 2026 г.)
На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак і аўторак у 10.00 і 18.00.
У сераду урачыстасць Звеставання Пана. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы можна будзе здзейсніць абрад духоўнага ўсынаўлення ненароджанага дзіця, якому пагражае аборт.
У чацвер распачнуцца вялікапосныя рэкалекцыі:
Чацвер
9.00 – Крыжовы Шлях
9.00 і 17.00 – Споведзь
У 10.00 і 18.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука
У 15.00 – выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя і Вяночак да Божай Міласэрнасці
У 16.00 – Ружанец
У 17.00 – Песні Жальбы (тры часткі)
З 15.00 да 17.00 у канфесіянале будзе спавядаць адзін святар, з 17.00 далучацца іншыя.
Пятніца
9.00 – Крыжовы Шлях
9.00 і 17.00 – Споведзь
У 10.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука
У 15.00 – выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя і Вяночак да Божай Міласэрнасці
У 16.00 – Ружанец
У 17.00 – Песні Жальбы (тры часткі)
З 15.00 да 17.00 у канфесіянале будзе спавядаць адзін святар, з 17.00 далучацца іншыя.
У 18.00 – Крыжовы Шлях, з абрадамі Святой Камуніі і з рэкалекцыйнай навукай
Субота
9.00 і 17.00 – Споведзь
10.00 і 18.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука
9.00 – Крыжовы Шлях, 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, 17.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і Песні Жальбы
У наступную нядзелю мы ўшануем урачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем, у горад дзе Езус памёр для нашага збаўлення. Гэта нядзеля мае назву ПАЛЬМОВАЯ альбо МУКІ ПАНА. У гэты дзень прыходзім да касцёла з вербачкамі, пальмамі, якія будуць асвечаныя і з якімі ў працэсіі будзем вітаць Збаўцу, як жыхары Ерузалема.
Расклад Святых Імшаў: у 10.00 – Святая Імша з працэсіяй вакол касцёла, у 12.00 і 18.00 – Святая Імша з працэсіяй па касцёлу. Ахвяраванні, якія збіраюцца ў наступную нядзелю, будуць пераказаныя на ўтрыманне Духоўнай семінарыі ў Гродна.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля канікул і вялікадня 11 красавіка.
Наведванне хворых перад святым Вялікадня адбудзецца 31 сакавіка з 9.00. Адрасы хворых і састарэлых запісваем у сакрыстыі.
Плануецца і вядзецца праца па арганізацыі аўтобуснай пілігрымкі па святых месцах Паўночна – Заходняй часцы Беларусі 1 і 2 мая. Прыпамінаем, што пілігрымам трэба сёння ўнесці аванс, а канчатковую аплату да другой велікоднай нядзелі 12 красавіка.
Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…
4 тыдзень Вялікага посту (15 сакавіка 2026 г.)
На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да серады ў 10.00 і 18.00.
У чацвер урачыстасць абавязковая Святога Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што веруючыя маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы.
У пятніцу Святая Імша ў 10.00, Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта ў 17.00, урачысты Крыжовы Шлях ў 18.00. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар.
У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).
У кожную нядзелю Вялікага Посту: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 15.00 Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.20 – Крыжовы Шлях і ў 18.00 – Святая Імша.
У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы нашымі парафіянамі: Крыжовая Дарога - раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00. Песні Жальбы ў сераду ў 17.30.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 21 сакавіка.
Велікапостныя рэкалекцыі адбудуцца ў нашай парафіі з 26 па 28 сакавіка. Гэта чацвер, пятніца і субота перад Пальмовай Нядзеляй.
Наведванне хворых перад святым Вялікадня адбудзецца 31 сакавіка з 9.00. Адрасы хворых і састарэлых запісваем у сакрыстыі.
Плануецца і вядзецца праца па арганізацыі аўтобуснай пілігрымкі па святых месцах Паўночна – Заходняй часткі Беларусі 1 і 2 мая. Прыпамінаем, што пілігрымам трэба ўнесці аванс да 22 сакавіка, а канчатковую аплату да другой велікоднай нядзелі 12 красавіка.
Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…



