background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Суббота, 05 Апрель 2014 13:01

Крыжовы шлях вуліцамі нашага горада(+фото)

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

Крыжовы шлях – гэта набажэнства, падчас якога мы разважаем над мукай і смерцю Езуса Хрыста. У гэты час сваімі думкамі мы пераносімся ў Ерузалем, каб разам з Марыяй, Сымонам Кірынейцам, Веранікай і ўсім натоўпам спадарожнічаць Езусу ў апошніх хвілінах выканання Волі Айца.

Сярод гэтага натоўпу мы шукаем сябе: што я прачытаю ў любячых і змучаных вачах Збаўцы? Што я Яму адкажу? Ці гатовы я падставіць свае плечы, каб гэтаксама пакорна несці свой Крыж?

У пятніцу падчас аднаўлення парафіяльных Місій разам з айцамі місіянерамі мы прайшлі гэты шлях вуліцамі нашага горада. Разважанні стацый Крыжовага шляху асаблівым чынам звярнулі ўвагу на тое, што шлях Крыжа не скончыўся на Ерузалемскай Галгоце, сёння гэты шлях прызначаны для вучняў Езуса Хрыста, якія гатовыя ісці слядамі свайго Збаўцы. Пры кожнай стацыі чыталася інфармацыя пра пераслед хрысціянаў у розных краінах сёння, прыводзіліся прыклады мужных вызнаўцаў Хрыста, якія і сёння праліваюць сваю кроў за веру. Увесь час у розных краінах свету хрысціяне аддаюць сваё жыццё за Хрыста, каб іх кроў стала новым насеннем, якое прынясе багаты плён.

Разважанні гэтага Крыжовага шляху заахвочвалі да малітвы за сучасных мучаннікаў за веру і хрысціянаў, якія ў сваіх краінах перажываюць пераслед. Але таксама гэтыя словы былі скіраваныя да вілейчан, якія лічаць сябе хрысціянамі, каб прыгледзіцца да сваёй адданасці Хрысту, аўтэнтычнасці свайго хрысціянства і гатоўнасці мужна несці Крыж за Укрыжаваным. 


 


 

 

Прочитано 1550 раз Последнее изменение Среда, 09 Апрель 2014 18:38
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии