Любоў да бліжняга паказвае нам Пан Езус, абмываючы ногі вучням падчас Апошняй вячэры. Што гэта такое – любоў да бліжняга, і хто ён такі – мой бліжні? Ці варта змагацца з сабою, каб любіць бліжняга свайго? Адказы на гэтыя пытанні дапамагаў нам знайсці айцец Анджэй. І нарэшце асноўнае пытанне: навошта ж нам любіць сваіх бліжніх? А любіць іх трэба з двух прычын:
1) бо гэта патрэбна для нас, напрыканцы жыцця мы будзем ацэнены, разлічаны, менавіта з гэтай любові; карацей кажучы, любоў - гэта білет у неба;
2) бо гэта патрэбна для супольнасці Касцёла; любоў бліжняга, як візітная картачка Пана Бога, і такой візітнай картачкай з’яўляецца кожная веруючая асоба, такім своеасаблівым “люстэркам” Пана Бога. Назіраючы за нашым жыццём людзі могуць пазнаць Божую любоў, Божую Міласернасць.
І на заканчэнне аднаўлення Місій, пасля кожнай святой Імшы, каля місійнага крыжа адбылося адмысловае набажэнства, падчас якога мы аднавілі запавет з Богам, а затым - індывідуальнае ўшанаванне крыжа кожным з парафіян. У сэрцах нашых адчуваем вялікую удзячнасць Пану Богу за дар гэтых чатырох благаслаўлёных дзён і удзячнасць айцам місіянерам, якія у гэтыя дні сеялі на нашай вілейскай ніве Божае зерне. Няхай жа Пан Бог паспрыяе яго ўзрастанню, каб выспела і дало багаты плён у будучыні.
Прапануем Вашай увазе запіс аўдыё-канферэнцыі:
http://vilejka-kasciol.by/index.php/parafiya/parafiyalnyya-misii/item/632-lyubi-blizhnyaga-tvaygo-dzen-aposhni#sigProGalleria47893945ee