background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Воскресенье, 06 Апрель 2014 11:25

Любі Пана Бога твайго.... Трэці дзень аднаўлення Місій (+аўдыё навукі)

Автор 
Оцените материал
(2 голосов)

Тэмай трэцяга дня была першая запаведзь любові : “Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім”.

Мы павінны памятаць, што Пан Бог першы палюбіў нас, заўсёды першы выходзіць нам насустрач і чакае нашай любові. Што значыць любіць Пана Бога?  Многія лічаць, што гэта  прыходзіць у касцёл, удзельнічаць у Святых Імшах,  прыступаць да споведзі, рабіць добрыя ўчынкі. Усё гэта праўда.  Але перад усім, любіць Пана Бога – гэта мець для Яго час. І гэта з’яўляецца найпрасцейшым, найбольш бачным выразам любові да Пана Бога. Для сённяшняга чалавека  ўсё  важней за Пана Бога:  шматлікія абавязкі, розныя заняткі, праца. А Пан Бог стаіць у канцы даўжэзнай чаргі гэтых важных для чалавека спраў і чакае пакуль знойдзем час для Яго. Якое месца ў нашым жыцці займае Пан Бог? Цяжка ці лёгка Яго любіць? І ці здольныя мы ўвогуле палюбіць Яго? На гэтыя пытанні мы шукалі адказы разам з айцом Дзмітрыем падчас місійнай навукі (праслухаць навуку  кожнага дня магчыма будзе пасля размяшчэння  на сайце аўдыёфайлаў).

 Гэты дзень быў таксама днём споведзі, да якой мы рыхтаваліся напярэдадні ў часе набажэнства з рахункам сумлення. На працягу дня паядналася з Панам Богам у Сакраманце споведзі шматлікая колькасць парафіянаў.


 

Прапануем Вашай увазе запіс аўдыё-канферэнцыі:



 



 


Прочитано 1958 раз Последнее изменение Среда, 09 Апрель 2014 13:50
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии