Спачатку мы сабраліся на Эўхарыстыюа 10 гадзіне, падчас якой ў асаблівы спосаб маліліся за хворых і церпячых людзей. Гамілію прамовіў а. Анджэй Юхневіч. Вашай ўвазе – запіс:
Падчас Святой Імшы быў удзелены Сакрамант Намашчэння хворых.
http://vilejka-kasciol.by/index.php/parafiya/parafiyalnyya-misii/item/359-iv-dzen-svyatyh-misiy#sigProGalleriaf49e05ffa5
Пасля Ахвяры Хрыста айцы-місіянера наведалі тых х ворых, якія не змаглі прыйсці да святыні – усяго іх было больш за 40 асоб.
http://vilejka-kasciol.by/index.php/parafiya/parafiyalnyya-misii/item/359-iv-dzen-svyatyh-misiy#sigProGalleriac3d0865d3b
Таксама былі распачаты працы па ўстаноўцы Місійнага Крыжа, які быдзе ўрачыста асвечаны 10 сакавіка, на заканчэнне Парафіяльных Місій.
Урэшце падчас Эўхарыстыі а 18 гадзіне мы дзякавалі Богу за дар сужэнства. Удзельнікі святой Імшы маглі аднавіць сужэнскую прысягу, якую яны складвалі адно аднаму часам і шмат гадоў назад.
У гаміліі а. Дзмітрый Занямонскі звярную асаблівую ўвагу на патрэбу вучэння ад Хрыста вернасці і сапраўднай любові. Калі ласка, запіс гаміліі і аднаўлення сужэнскіх абяцанняў:
http://vilejka-kasciol.by/index.php/parafiya/parafiyalnyya-misii/item/359-iv-dzen-svyatyh-misiy#sigProGalleriab97d2aee49
Фотарэпартаж: Дзяніс Канецкі, Галіна Аляшкевіч, кс. Андрэй