background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Пятница, 25 Июль 2014 10:47

Прыпынак 1. Чэнстахова

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

Многія з нашых пілігрымаў першы раз наведалі Чэнстахову, але і для тых, хто ўжо тут быў, гэта было радасцю, бо ў Чэнстахову хочацца заўсёды, тут своеасаблівая духоўная атмасфера.  Маці Божая Чэнстахоўская – Чорная Мадонна, як тут яе называюць з-за цёмнага колеру абраза – спаглядае на нас,  нібы запрашаючы да размовы.

 

Чэнстахова – гэта духоўная сталіца Польшы. Тут знаходзіцца кляштар паўлінаў і знакаміты цудоўны абраз Маці Божай Чэнстахоўскай ці Яснагорскай (па назве гары на якой стаіць кляштар), апякункі Польшы. Гэта  адна з самых вядомых і шанаваных святынь краіны.

Гісторыя Яснагорскага кляштара распачынаецца ў 1382 годзе, калі князь Уладзіслаў Апольчык, намеснік караля Людовіка Венгерскага,  запрасіў сюды айцоў-паўлінаў з Венгрыі. З адных крыніц вядома, што абраз з’явіўся ў тым жа годзе, з другіх - што праз 2 гады. Як бы ні было, аўтар гэтага абраза невядомы. Але існуе прыжогая легенда: нібыта абраз гэты намаляваў сам  Лука Евангеліст на дошцы стала, за якім малілася і спажывала ежу Святая Сям’я. Далейшая гісторыя абраза паводле падання такая: хрысціяне Ерусаліма падаравалі яго святой Елене,  маці Рымскага імператара Канстанціна, як узнагароду за адшуканне Святога Крыжа. Яна забрала яго з сабою у Канстанцінопаль.  Пазней, у сувязі з распаўсюджваннем хрысціянства, абраз трапляе ў Сафію, пасля – у Маравію, затым у Кіеўскую Русь,  магчыма як падарунак  князям, альбо  як шлюбны падарунак. Паданне  даносіць, што ў 1384 годзе  Уладыслаў Апольчык вёз абраз з Русі , прагнучы ў сваёй капліцы мець заступніцу,  ўжо ў той час вядомую цудамі. Але коні, даехаўшы да Чэнстаховы,  далей не пайшлі,  колькі б іх не прымушалі. Князь зразумеў гэта як знак і пакінуў абраз у Яснагорскім кляштары. Прыгожае паданне, і мае права быць, але навуковыя даследванні сцвярджаюць, што абраз гэты паходзіць з  VI IX стагодддзяў і першапачаткова быў намаляваны ў візантыйскім стылі. На працягу вякоў шмат выцярпеў Яснагорскі кляштар, як і абраз Маці Божай. У выніку разбойнага нападу ў 1430 годзе абраз быў абрабаваны і пашкоджаны. Адноўлены  быў у Кракаве (нібыта тады быў зменены стыль напісання абраза  з візантыйскага на заходнееўрапейскі) і зноў змешчаны ў Яснагорскім кляштары. Колькасць  пілігрымаў увесь час расла, абраз славіўся цудамі, здейсненымі праз заступніцтва Маці Божай Чэнстахоўскай. Таму была выбудавана трохнававая капліца Маці Божай і ўзведзены фартыфікацыйныя пабудовы, каб абараняцца ад грабежнікаў. У часе вайны са  шведамі ў 1655 годзе кляштар перажыў цяжкія дні блакада (аблогі), калі 260-ці асабовая група шляхты і манахаў выстаяла супраць трохтысячнага войска. Абаронай кіраваў айцец Кардэцкі. Яшчэ некалькі разоў на працягу XVI стагоддзя шведы спрабавалі здабыць Ясную Гару, але кожны раз айцы-паўліны мужна абаранялі свой кляштар. Першая каранацыя абраза Маці Божай Чэнстахоўскай даканана ў 1717 годзе. У 18 стагоддзі айцы- паўліны бараніліся ўжо ад расійскага войска. Падчас падзелу Польшы ў 1772 годзе  тагачасны і апошні кароль Польшы Станіслаў Аўгуст Панятоўскі абвесціў капітуляцыю і аддаў  кляштар у рукі Царскай улады. У 1909 годзе адбылася прафанацыя абраза, былі украдзены кароны, сукенкі і воты. Паўторная каранацыя адбылася ў 1910 годзе, была падаравана новая сукенка. Падчас  1 Сусветнай вайны кляштар прыналежыў аўстра-венгерскай уладзе. Затым, пасля здабытай палякамі незалежнасці, гэты кляштар стаў духоўнай сталіцай Польшы, месцам куды круглы год сцякаюцца  пілігрымы з усёй Польшы, і не толькі. Але найбольш мнагалюдна тут 15 жніўня,  сюды пешшу напраўляюцца дзесяткі пілігрымак з усіх куткоў краіны.  Вось і мы, напраўляючыся ў Італію, не абмінулі гэтае святое месца. Прыбыўшы ў Чэнстахову і засяліўшыся на начлег,  не трацячы часу  накіраваліся ў санктуарый.  Кс. Юрый Барок, які быў нашым гідам,  распавёў нам пра гісторыю санктуарыя. Мы мелі дастаткова часу,  каб  спаткацца з Маці Божай у Яе цудоўным абразе, падзіўляць прыгажосць Яснагорскай  базылікі, не спяшаючыся прагуляцца вакол санктуарыя, аглядаючы фартыфікацыйныя збудаванні, брамы і муры. Святую Імшу мы мелі ў капліцы Маці Божай Ружанцовай, побач з капліцай  Маці Божай Чэнстахоўскай. Прысутнічалі таксама на заканчэнне дня на штодзённым традыцыйным Яснагорскім Апэлі, калі  падчас старажытнага  спеву “Багародзіца Дзявіца …” цудоўны абраз закрываецца на ноч заслонай. У тыя хвіліны, як ніколі,  вельмі моцна адчуваецца  сувязь пакаленняў.  У сэрцы  вырастае пачуццё  ўдзячнасці Пану Богу за дар веры, а Маці Божай -  за яе сталую матчыную апеку. Цяжка у такія хвіліны знайсці словы, каб  выразіць тыя пачуцці, у большасці з прысутных яны выліваюцца слязамі  радасці, удзячнасці, захаплення. Такім чынам, развітаўшыся з Маці Божай Чэнстахоўскай, мы адправіліся на адпачынак, каб раненька прадоўжыць сваё падарожжа.

Прочитано 986 раз Последнее изменение Пятница, 25 Июль 2014 11:20
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Другие материалы в этой категории: « Пачатак
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии