Версия для печати
Суббота, 13 Октябрь 2012 09:25

Сімволіка лагатыпу Года Веры

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

 

Лагатып Года Веры, падрыхтаваны Апостальскай Сталіцай, змяшчае ў сабе наступныя элементы, якія ўказваюць на галоўныя тэматычныя акцэнты, якія трэба вылучыць падчас Года Веры:

 

 

 

 

 

 

Човен – сімвалізуе Касцёл. Човен з’яўляецца вельмі часта вобразам Касцёла.

 

Ветразь – у постаці гостыі. Літары IHS– абрэвіятура Jesus Christus Salvator– прыпамінаюць аб тым Езус Хрыстус – Збаўца свету. Указаненне на прысутнасць Хрыста ў Найсвяцейшым Сакраманце як на асаблівую моц, якая дазваляе чаўну плыць у вызначаным кірунку, перамагаючы ўсялякія перашкоды, паказвае пэўныя прыярытэты ў перажыванні Года Веры. Да іх прыналежаць: ажыўленне веры ў прысутнасць Езуса пад постаццю хлеба, якое знаходзіць свій выраз у пабуджэння ў вернікаў прагнення прыходжання на адарацыю. Без адарацыі немагчымае ні глыбокае перажыванне святых сакрамантаў, ні сведчанне з моцаю аб Хрысце ў свеце.

 

Крыж – з’яўляецца мачтай – тым, на чым трымаецца парус – гэтым самым пацвярджаецца вялікае значэнне крыжа ў жыцці хрысціяніна як знака любові Бога да чалавека.

 

 

 

Апрацавана на падставе: Hymn i logo Roku Wiary, у: http://rokwiary.diecezja.pl/?hymn-i-logo-roku-wiary,13

Прочитано 1431 раз Последнее изменение Суббота, 13 Октябрь 2012 09:38
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии