background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Адмін

Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу, Імша за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Тыдзень пасля Першай Святой Камуніі называецца Белым Тыднем. Дзеці кожны дзень будуць прыходзіць на Святую Імшу ў 18.00, каб прымаць Хрыстовае Цела ў Камуніі. У суботу і наступную нядзелю збяромся на Святую Імшу ў 10.00.

У гэтым часе рыхтуемся навэннай да ўрачыстасці Спаслання Духа Святога. Спецыяльныя малітвы адбываюцца падчас маёвага і чэрвенскага набажэнства. Вячэрнія маёвыя, пасля чэрвенскія набажэнствы будуць адбывацца на Белым Тыдні ў 17.30.

31 мая запрашаем дзяцей і моладзь на ўрачыстае заканчэнне навучальнага года. У 18.00 – Святая Імша, пасля праграма з пачастункам у касцёльным дворыку.

19 чэрвеня у 10.00 Святая Імша і пасля працэсія Божага Цела. У працэсіі асаблівым чынам будуць удзельнічаць тыя, хто прыняў сакрамэнт Канфірмацыі і дзеці, якія прынялі Першую Святую Камунію.

Плануем у гэтым годзе аднадзённую пілігрымку ў Будслаў. 1 ліпеня цягніком пад’езжаем да Крывічоў, далей ідзём пешшу. Больш падрабязная інфармацыя будзе пададзена пазней. Запісвацца можна ў сакрыстыі.

Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. 

Воскресенье, 22 Май 2022 15:09

6 велікодная нядзеля (22 мая 2022 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, аўторак, сераду і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўшэсця Пана, у 12.00 і 18.00. У суботу, Імша за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

28 мая, у суботу:

15.00 – генеральная рэпетыцыя ўрачыстасці Першай Святой Камуніі.

16.00 – 1 Споведзь для першакамунійных дзяцей, для іх бацькоў, хросных і родных.

У наступную нядзелю, 29 мая, у 10.00 урачыстасць Першай Святой Камуніі для дзяцей нашай парафіі.

31 мая запрашаем дзяцей і моладзь на ўрачыстае заканчэнне навучальнага года. У 18.00 – Святая Імша, пасля праграма з пачастункам у касцёльным дворыку.

19 чэрвеня у 10.00 Святая Імша і пасля працэсія Божага Цела. У працэсіі асаблівым чынам будуць удзельнічаць тыя хто сёння прыняў сакрамэнт Канфірмацыі і дзеці, якія прымуць Першую Святую Камунію.

Плануем у гэтым годзе аднадзённую пілігрымку ў Будслаў. Больш падрабязная інфармацыя будзе пададзена пазней. Шчыра запрашаем менавіта вас, хто сёння прыняў сакрамэнт Канфірмацыі, далучыцца да гэтай пілігрымкі.

Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

 

 

Воскресенье, 15 Май 2022 18:43

5 велікодная нядзеля (8 мая 2022 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу, Імша за памерлых, у 10.00.

У наступную нядзелю, 22 мая, у 10.00 нашую парафію ўпершыню наведае Мітрапаліт Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Падчас урачыстай літургіі будзе ўдзелены сакрамэнт Бежмавання для групы моладзі і дарослых. Святой Імшы ў 12.00 не будзе. Другая Святая Імша ў 18.00.

Месяц прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. У маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы.

Учора завяршыліся ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі.

17 мая, у аўторак, у 15.00 – экзамен перад Бежмаваннем для моладзі.

18 мая, у сераду, у 10.00 альбо ў 16.00 – экзамен перад 1 Святой Камуніяй.

Таксама ў сераду, пасля вячэрняй Святой Імшы, кваліфікацыйная размова перад Бежмаваннем для дарослых.

19 мая, у чацвер, пасля вячэрняй Святой Імшы генеральная ўборка касцёла і касцёльнай тэрыторыі з кандыдатамі да Бежмавання з групы моладзі і дарослых.

21 мая, у суботу:

13.30 – 1 рэпетыцыя ўрачыстасці Першай Святой Камуніі.

15.00 – генеральная рэпетыцыя ўрачыстасці Бежмавання.

16.00 – Споведзь перад Бежмаваннем для кандыдатаў, іх сведкаў, бацькоў і родных.

У нядзелю, 22 мая, у 14.00 Мітрапаліт Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі наведае парафію Божай Міласэрнасці ў Любані, дзе адбудзецца асвячэнне святыні.

Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

 

 

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак у 9.00. У аўторак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і ў 18.00. У суботу, Імша за памерлых, у 10.00. У нядзелю расклад Святых Імшаў звычайны: 10.00, 12.00 і 18.00.

Месяц прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. У маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу згодна з раскладам.

У наступную суботу, 14 мая ў 16.00, экзамен і рэпетыцыя для кандыдатаў у міністранты. Прыняцце ў міністранты адбудзецца ў наступную нядзелю пад час Святой Імшы ў 10.00.

Таксама ў наступную суботу ў 17.00 адбудзецца першая рэпетыцыя для моладзі і дарослых перад прыняццем сакрамэнту Канфірмацыі. Прысутнасць абавязковая.

22 мая ў 10.00 нашую парафію ўпершыню наведае Мітрапаліт Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Падчас урачыстай літургіі будзе ўдзелены сакрамэнт Бежмавання для групы моладзі і дарослых.

Інтэнцыя для брацтва Жывога Ружанца на месяц май: молімся за дзяцей, якія ў гэтым месяцы прыступяць да Першай Святой Камуніі, за моладзь і дарослых, якія прымуць сакрамэнт Бежмавання, аб дар іх вернасці Богу і Касцёлу праз усё жыццё.

Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

Суббота, 30 Апрель 2022 20:08

3 Велікодная нядзеля (1 мая 2022 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і ў 18.00. У аўторак, дзень успаміну памерлых у велікодным часе. Малітва за памерлых з выпамінкамі адбудзецца ў 10.00. Выпамінкі можна пераказваць у сакрыстыю з сёняшняга дня да пачатку Святой Імшы ў аўторак. У суботу, Імша за памерлых, у 10.00. У нядзелю расклад Святых Імшаў звычайны: 10.00, 12.00 і 18.00.

Месяц май прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. У маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу згодна з раскладам.

22 мая ў 10.00 нашую парафію ўпершыню наведае Мітрапаліт Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Падчас урачыстай літургіі будзе ўдзелены сакрамэнт Бежмавання для групы моладзі і дарослых.

Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

Святая Імша на гэтым тыдні: ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00, у суботу ў 10.00 (за памерлых), у наступную нядзелю : 10.00, 12.00 і 18.00

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу згодна з раскладам.

22 мая ў 10.00 нашую парафію ўпершыню наведае Мітрапаліт Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Падчас урачыстай літургіі будзе ўдзелены сакрамэнт Бежмавання для групы моладзі і дарослых.

Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

 

З сённяшняга дня распачынаецца Вялікі Тыдзень перад святам Пасхі. Апошнія тры дні перад Вялікаднем называюцца Пасхальным Трыдыумам. Набажэнствы ў гэтыя дні будуць у наступным парадку:

У Вялікі Панядзелак, у Вялікі Аўторак і Вялікую Сераду ў 10.00 і 18.00. Большасць з парафіянаў ужо паспавядалася ў часе рэкалекцый. Але для тых хто патрабуе споведзі, магчымасць паяднацца з Богам будзе ў панядзелак, аўторак і сераду з 9.00 і 17.00.

Вялікі Чацвер

19.00 – Св. Імша Вячэры Панскай.

Вялікая Пятніца -- дзень Мукі і Смерці Езуса. У гэты дзень нас абавязвае сціслы пост.

У 14.15 - Крыжовы Шлях

У 15.00 –Вяночак да Божай Міласэрнасці

З 15.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

19.00 – Літургія Мукі Панскай

Вялікая Субота

Гэта дзень ціхі і сціплы. Цела нашага Пана знаходзіцца ў магіле. Напрацягу дня ў касцёле адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту пры гробе Пана. Асвячэнне велікодных страваў: яйкі, хлеб, святочнае печыва, мяса і соль, адбудзецца ў 8.00, 9.00, 10.00, 11.00, 12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00, 17.00 і пасля заканчэння Пасхальнай вігіліі. Пастараемся, каб стравы, якія будзем прыносіць для асвячэння знаходзіліся ва ўпрыгожаных кошыках.

21.00 – Пасхальная вігілія. У часе Пасхальнай урачыстай літургіі адбудзецца аднаўленне хросту, таму на гэтую частку нам спатрэбяцца свечкі. Таксама ў Вялікую Суботу прынясём з сабою ваду для асвячэння.

Нядзеля Змёртвыхпаўствння Пана

7.00 – Рэзурэкцыйная працэсія і ўрачыстая Велікодная Св. Імша (будзе цэлебравацца, як складковая за жывых, таму карткі з імёнамі належыць прынесці ў сакрыстыю). Святая Імша ў 12.00 і 18.00.

Панядзелак у актаве Пасхі

Св. Імша ў 12.00 і 18.00.

Наведванне хворых і састарэлых нашай парафіі адбудзецца ў аўторак з 10.00. Пастараемся, каб ніхто з нашых блізкіх родных не застаўся без споведзі на свята Пасхі. Адрасы хворых належыць запісаць у сакрыстыі.

Дэкарацыі і генеральная ўборка касцёльнай тэрыторыі ў панядзелак пасля Святой Імшы на 10.00.

Вялікі дзякуй за вашыя малітвы, працу і ахвяры, якімі спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.


ВЯЛІКІ ТЫДЗЕНЬ

(10-17 красавіка 2022 г.)

 

ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАК

Споведзь з 9.00 і з 17.00

Святая Імша ў 10.00

Святая Імша ў 18.00

 

ВЯЛІКІ АЎТОРАК

Споведзь з 9.00 і з 17.00

Святая Імша ў 10.00

Святая Імша ў 18.00

 

Вялікая Серада

Споведзь з 9.00 і з 17.00

Святая Імша ў 10.00

Песні Жальбы ў 17.30

Святая Імша ў 18.00

 

СВЯТЫ ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ

Вялікі Чацвер

Святая Імша Вячэры Панскай у 19.00

 

Вялікая Пятніца Мукі Панскай

(Абавязвае сціслы пост)

КРЫЖОВЫ ШЛЯХ У 14.15

ВЯНОЧАК ДА БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ Ў 15.00

АДАРАЦЫЯ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТА З 15.00

Літургія Мукі Пана ў 19.00

 

Вялікая Субота

Асвячэнне велікодных страваў:

8.00, 9.00, 10.00, 11.00, 12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00, 17.00

Пасхальная вігілія ў 21.00

 

НЯДЗЕЛЯ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА

 

Рэзурэкцыйная Святая Імша ў 7.00

(інтэнцыя аб благаславенне Езуса Уваскрослага)

Святая Імша ў 12.00

Святая Імша ў 18.00

 

ПАНЯДЗЕЛАК У АКТАВЕ ВЯЛІКАДНЯ

 

Святая Імша ў 12.00

Святая Імша ў 18.00


 

На гэтым тыдні: Святая Імша у панядзелак, аўторак і сераду ў 10.00 і 18.00. У чацвер распачнуцца вялікапосныя рэкалекцыі:

Чацвер, 07.04

9.00 і 17.00 – Споведзь

9.00 – Крыжовы Шлях, 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, 17.30 – Песні Жальбы

10.00 і 18.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука

Пятніца, 08.04

9.00 і 17.00 – Споведзь

9.00 – Крыжовы Шлях, 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, 17.30 – Песні Жальбы

10.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука

18.00 – Крыжовы Шлях (праводзіць рэкалекцыяніст), з абрадамі Святой Камуніі

Субота, 09.04

9.00 і 17.00 – Споведзь

9.00 – Крыжовы Шлях, 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці

10.00 і 18.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука

 

У наступную нядзелю мы ўшануем урачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем, у горад дзе Езус памёр для нашага збаўлення. Гэта нядзеля мае назву ПАЛЬМОВАЯ альбо МУКІ ПАНА. У гэты дзень прыходзім да касцёла з вербачкамі, пальмамі, якія будуць асвечаныя і з якімі ў працэсіі будзем вітаць Збаўцу, як жыхары Ерузалема.

Расклад набажэнстваў: у 9.20 – Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша з працэсіяй вакол касцёла, у 12.00 – Святая Імша з працэсіяй па касцёлу, у 13.00 – Песні Жальбы, 17.30 – Крыжовы Шлях з удзелам дзяцей і 18.00 – Святая Імша з працэсіяй па касцёлу.

У кіосках можна набываць пасхальныя святочныя свечкі з натуральнага воска.

Наведванне хворых перад святам вялікадня адбудзецца ў гэту сераду, 6 красавіка, і на наступным тыдні 12 красавіка. Адрасы запісваем у сакрыстыі.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 9 красавіка. Катэхеза перад Бежмаваннем для дарослых адбудзецца ў сераду пасля Святой Імшы на 18.00.

Арганізацыйнае спатканне з бацькамі дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступяць да Першай Святой Камуніі, адбудзецца сёння пасля Святой Імшы на 18.00.

Рашэннем Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага з 10 красавіка ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адклікаецца дыспенса, якая дазваляла ўдзельнічаць ў Святой Імшы праз радыё альбо інтэрнет. Такім чынам, пачынаючы з Пальмовай нядзелі, усе вернікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі абавязана асабіста, а не праз інтэрнет, браць удзел у святой Імшы ў нядзелі і абавязкаовыя ўрачыстасці.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 10.00, і вечарам у 18.00 – Крыжовы Шлях з абрадамі Святой Камуніі.

У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых)

У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, у 17.30 – Крыжовы Шлях, які праводзяць дзеці і ў 18.00 – Святая Імша.

У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы:

Крыжовая Дарога з 9.00 і 17.20.

Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00.

У сераду ў 17.30 – Песні Жальбы.

Рэкалекцыі ў Вялікім Посце адбудуцца з 7 па 9 красавіка (чацвер, пятніца і субота перад Пальмовай Нядзеляй).

Наведванне хворых перад святам Вялікадня адбудзецца 6 і 12 красавіка. Адрасы запісваем у сакрыстыі.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 9 красавіка (пасля школьных канікул). Катэхеза перад Бежмаваннем для дарослых адбудзецца ў сераду пасля Святой Імшы на 18.00.

Арганізацыйнае спатканне з бацькамі дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступяць да Першай Святой Камуніі, адбудзецца ў нядзелю 3 красавіка пасля Святой Імшы на 18.00.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00. У пятніцу, урачыстасць Звеставання Пана, Святая Імша ў 12.00 і ў 18.00. Пасля вячэрняй Імшы – Крыжовы Шлях. У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, у 17.30 – Крыжовы Шлях, які праводзяць дзеці і ў 18.00 – Святая Імша.

У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы:

Крыжовая Дарога з 9.00 і 17.20.

Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00.

У сераду ў 17.30 – Песні Жальбы.

Рэкалекцыі ў Вялікім Посце адбудуцца з 7 па 9 красавіка (чацвер, пятніца і субота перад Пальмовай Нядзеляй).

Наведванне хворых перад святам Вялікадня адбудзецца 6 і 12 красавіка. Адрасы запісваем у сакрыстыі.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу. Катэхеза перад Бежмаваннем для дарослых адбудзецца ў сераду пасля Святой Імшы на 18.00.

Арганізацыйнае спатканне з бацькамі дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступяць да Першай Святой Камуніі, адбудзецца ў нядзелю 3 красавіка  пасля Святой Імшы на 18.00.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.