background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Аб'явы

Аб'явы (152)

1 нядзеля Адвэнта (2 снежня 2018 г.)

Перыяд адвэнта – час больш сціплы, час, які патрабуе нашых вырачэнняў і добрых пастаноў. У часе адвэнта адбываюцца спецыяльныя ватыўныя святыя Імшы пра Найсвяцейшую Панну Марыю, званыя Раратнімі. Найчасцей гэтыя Святыя  Імшы адбываюцца яшчэ да ўсходу сонца, калі на небе бачная апошняя ранішняя зорка. Таму раратнія Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў аўторак і чацвер у 6.30. Кожная Раратняя Імша будзе распачынацца ўрачыстым уваходам з адвэнтовымі ліхтарыкамі. Таму заахвочваем кожнага, як дзяцей, моладзь, так і дарослых, падрыхтаваць ліхтарык для раратніх Імшаў. Трэба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу, альбо найлепш для дзяцей зрабіць электрычны. Добра выкарыстоўваць знічы, бо гэта бязпечна і лягчэй занесці адвэнтавае святло ў свой дом.

Варта абраць адну з пастановаў на адвэнт прыходзіць да касцёла не толькі па нядзелях і на Рараты, але нават кожнага дня. У нашым касцёле ў буднія дні (апрача дзён, калі маем Рараты) будуць адбывацца дзве Святыя Імшы - раніцай і вечарам.

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00, у аўторак і чацвер Рараты ў 6.30, у суботу, ва ўрачыстасць абавязковую Беззаганага зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 10.00 (складковая за памерлых) і 18.00. Прыпамінаем, абавязковая ўрачыстасць азначае, што гэта дзень святы і мы абавязаныя прыняць удзел у Святой Імшы, а таксама належыць устрымацца ад неабавязковай працы.     

У наступную нядзелю – звычайна: 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца паводле раскладу. Катэхеза для дарослых у сераду пасля Святой Імшы на 18.00, а для дарослых перад прыняццем сакрамэнту Бежмавання ў пятніцу пасля Святой Імшы на 18.00.

Рэпетыцыя хора для дзяцей адразу пасля святой Імшы на 10.00 у парафіяльным доме, а для дарослых і моладзі пасля Святой Імшы на 18.00.

З 15 на 16 снежня ў Мінскай Архікатэдры адбудзецца начное чуванне моладзі. Чуванне пройдзе на тэму «Божае Нараджэнне ў XXI стагоддзі». Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі. Выезд 15 снежня ў 18.30 і вяртанне раніцай 16 снежня. Кошт 5 руб. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі.

Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца ў нашай парафіі 21 і 22 снежня, пятніца і субота на 3 тыдні адвэнту. Ужо зараз запрашаем запланаваць свой час, свае абавязкі, каб у гэтых днях не толькі прыступіць да споведзі, але і выслухаць кожны дзень рэкалекцыйную навуку.

З сёняшняя дня ў парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, ліхтарыкі і свечкі на Рараты. Маем календары на новы 2019 год на беларускай і польскай мовах. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме. Таксама можна набыць новую кнігу - малітоўнік, якая навучае па-хрысціянску і з малітвай перажываць жалобу, кнігу пра чысцец з малітвамі за памерлых.

Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашага касцёла.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

34 звычайная нядзеля (25 лістапада 2018 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, аўторак і чацвер у 10.00. У сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00. У суботу (складковая за памерлых) у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

На гэтым тыдні: У пятніцу свята св. Андрэя, Апостала.

У наступную нядзелю распачнём Адвэнт, перыяд, які падрыхтуе нас да Божага Нараджэння. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00. Дзяцей чакаем на Святую Імшу ў 10.00. Разам распачнём вандроўку – падрыхтоўку да Божага Нараджэння. Што гэта азначае, будзе больш дакладна растлумачана ў наступную нядзелю і на занятках па рэлігіі.

У наступную нядзелю, падчас Святой Імшы на 10.00, будзе ўрачыста асвечаны адвэнтавы вянок і аплаткі на вігілійны стол. З наступнай нядзелі можна будзе набываць аплаткі, шматлікія святочныя рэчы і календар на 2019 год.

Заняткі па рэлігіі адбудуцца для дзяцей і моладзі ў суботу згодна з раскладам, а для дарослых у сераду пасля Святой Імшы на 18.00.

У наступную нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00 адбудзецца сустрэча для бацькоў тых дзяцей, якія рыхтуюцца да 1 Святой Камуніі першы і другі год навучання.

З 15 на 16 снежня ў Мінскай Архікатэдры адбудзецца начное чуванне моладзі. Чуванне пройдзе на тэму «Божае Нараджэнне ў XXI стагоддзі». Выезд 15 снежня ў 19.30 і вяртанне раніцай 16 снежня. Кошт 5 руб. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі.

У парафіяльных кіосках можна набываць календары на 2019 год, часопіс AVE MARIA і новую кнігу - малітоўнік, якая навучае па-хрысціянску і з малітвай перажываць жалобу.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

33 звычайная нядзеля (18 лістапада 2018 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да серады ў 10.00. У чацвер у 18.00.

У пятніцу ў 10.00 і 18.00. У суботу (складковая за памерлых) у 10.00. У наступную нядзелю Пана нашага Езуса Хрыста Валадара Сусвету: Святая Імша ў 10.00, 12.30 і 18.00.

На гэтым тыдні:

У сераду ўспамін ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі.

У чацвер успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы.

Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 рэпетыцыя хора дзяцей перад урачыстасцю св. Цэцыліі, а пасля Святой Імшы на 18.00 адбудзецца рэпетыцыя для дарослых. У суботу ў 18.00 генеральная рэпетыцыя для ўсіх узроставых груп.

У чацвер, 22 лістапада, у дзень Святой Цэцыліі запрашаем на Святую Імшу ў 18.00 усіх хто звязаны з касцёльным спевам і музыкай. Менавіта за вас будзе ахвяраваная Святая Імша.

У наступную нядзелю, падчас Святой Iмшы на 10.00, будзем дзякаваць Богу за 15 год існавання парафіяльнага хора ANGELI. Пасля Святой Імшы адбудзецца канцэрт – малітва нашага хора і таксама прэзентацыя новага аргана. Запрашаем на гэтае свята ўсіх тых, хто калісці прыналежыў і прыналежыць цяпер да хора ANGELI.

У наступную нядзелю Хрыста Валадара ва ўсіх касцёлах Беларусі збіраюцца ахвяраванні на ўтрыманне Духоўных семінарый. Нашая архідыяцэзія збірае ахвяраванні для ўступнага курса ў Мінску і для семінарыі ў Гродна.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.