Аб'явы (413)
30 вычайная нядзеля (28 кастрычніка 2018 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, аўторак і сераду ў 9.00 і 18.00. Ружанцовыя набажэнствы пасля Святой Імшы.
У чацвер, 1 лістапада, урачыстасць абавязковая ЎСІХ СВЯТЫХ. Святая Імша ў 12.00 будзе цэлебравацца за жывых парафіянаў, аб дар святасці. У 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых. Святая Імша ў 18.00 за памерлых, імёны якіх пададзены на выпамінкі.
У пятніцу, 2 лістапада, Дзень задушны. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за нашых блізкіх памерлых. У 11.15 – выпамінкі і Ютрань за памерлых. Святая Імша ў 12.00. У 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых. Святая Імша ў 18.00.
У суботу: 9.15 – выпамінкі і Ютрань, 10.00 – Святая Імша (складковая за памерлых)
У наступную нядзелю: 9.20 – Ютрань за памерлых, 10.00 – Святая Імша і працэсія на могілкі па вуліцы 1 Мая, у 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых, у 18.00 - Святая Імша.
З 1 па 8 лістапада перад Святымі Імшамі будуць адбывацца выпамінкі, калі мы молімся за памерлых, вычытваючы іх імёны. Карткі з імёнамі памерлых належыць прынесці ў сакрыстую.
Будзем памятаць пра абавязак навядзення парадку на могілках, дзе пахаваныя нашыя блізкія родныя.
4 лістапада ў 18.00 адбудзецца Святая Імша за айца Андрэя Ахрэм у пятую гадавіну смерці.
Працяг заняткаў па рэлігіі адбудзецца пасля школьных канікул 11 лістапада.
Некалькі апошніх год існавала думка пра набыццё арганаў для нашага касцёла. Ужо шмат год мы выкарыстоўвалі, як музычны інструмент, звычайны клавішнік Ямаха, які не можа пераказаць усю прыгажосць арганнага гучання. Ужо знойдзена фірма, якая можа нам прадаставіць для набыцця электронны арган італьянаскай прадукцыі VISCOUNT DOMUS, і падпісана з ёй пагадненне. Хоць гэта арган электронны, без труб, але зможа гучаць як прафісійны сапраўдны арган. Арган мае два мануалы па 5 актаў і дадатковыя нажныя 32 клавішы, 50 рэгістраў, 38 галасоў барочнага і 38 галасоў рамантычнага гучання.
Плануецца, гэты арган даставіць ў нашую парафію да дня св. Цэцыліі 22 лістапада, калі парафіяльны хор ANGELI будзе святкаваць 15 - годдзе свайго існавання. Да гэтага часу нам патрэбна сабраць патрэбную суму для набыцця арганаў і іх транспарціроўку ў Беларусь. Ахвяраванні будуць збірацца ў сакрыстыі запісваючы іх у кнігу ахвярадаўцаў. Прашу аб зразуменне і пасільную дапамогу.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
Расклад наведвання могілак
(набажэнства за памерлых і асвячэнне магіл)
Субота, 3 лістапада
12.00 – Вілейка “Лясныя” (новыя камунальныя могілкі)
14.00 - Вілейка (Волкаўшчына)
14.30 – Куранец
15.30 - Муляры, Ролічы
16.30 - Лыцавічы
Нядзеля, 4 лістапада
11.30 – Вілейка (вул. Першамайская)
16.00 – Ілля (старыя могілкі)
16.30 – Ілля (новыя могілкі)
Панядзелак, 5 лістапада
12.00 – Шклозавод (Партызанскі)
12.45 – Цагельня
13.15 – Асцюковічы
14.00 – Вязынь
15.00 – Касута
15.45 – Багданава
Аўторак, 6 лістапада
12.00 – старыя каталіцкія могілкі (ГАРАДЗІШЧА)
12.30 – Вілейка (вул. Стаханаўская)
7 лістапада
12.00 – Любань
13.00 – Порса
13.45 – Асіпавічы
29 звычайная нядзеля (21 кастрычніка 2018 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу 10.00, як складковая за памерлых. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Заняткі па рэлігіі праводзяцца згодна з раскладам, які змешчаны на дзвярах касцёла.
Кожную сераду пасля вячэрняй Святой Імшы адбудуцца катэхезы для дарослых.
Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 – рэпетыцыя хора дзяцей, у 18.00 адбудзецца рэпетыцыя хора дарослых, школьнай і студэнцкай моладзі.
Набліжаецца ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін памерлых. Згодна з традыцыяй у месяцы лістападзе будуць адбывацца выпамінкі, калі мы молімся за памерлых, вычытваючы іх імёны. Пры выхадзе з касцёла знаходзяцца карткі, на якіх належыць напісаць імёны памерлых. Пасля гэтыя карткі належыць прынесці ў сакрыстую.
Будзем памятаць пра абавязак навядзення парадку на могілках, дзе пахаваныя нашыя блізкія родныя. Пастараемся навесці парадак і на магілах палеглых жаўнераў на могілках па вул. 1 мая.
4 лістапада ў 18.00 адбудзецца Святая Імша за айца Андрэя Ахрэм у пятую гадавіну смерці.
Некалькі апошніх год існавала думка пра набыццё арганаў для нашага касцёла. Ужо шмат год мы выкарыстоўвалі, як музычны інструмент, звычайны клавішнік Ямаха, які не можа пераказаць усю прыгажосць арганнага гучання. Ужо знойдзена фірма, якая можа нам прадаставіць для набыцця электронны арган італьянаскай прадукцыі VISCOUNT DOMUS, і падпісана з ёй пагадненне. Хоць гэта арган электронны, без труб, але зможа гучаць як прафісійны сапраўдны арган. Арган мае два мануалы па 5 актаў і дадатковыя нажныя 32 клавішы, 50 рэгістраў, 38 галасоў барочнага і 38 галасоў рамантычнага гучання.
Плануецца, гэты арган даставіць ў нашую парафію да дня св. Цэцыліі 22 лістапада, калі парафіяльны хор ANGELI будзе святкаваць 15-годдзе свайго існавання. Да гэтага часу нам патрэбна сабраць патрэбную суму для набыцця арганаў і іх транспарціроўку ў Беларусь. Ахвяраванні будуць збірацца ў сакрыстыі запісваючы іх у кнігу ахвярадаўцаў. Прашу аб зразуменне і пасільную дапамогу.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы, якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
28 звычайная нядзеля (14 кастрычніка 2018 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу 10.00, як складковая за памерлых. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Заняткі па рэлігіі праводзяцца згодна з раскладам, які змешчаны на дзвярах касцёла.
Кожную сераду пасля вячэрняй Святой Імшы адбудуцца катэхезы для дарослых.
Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 – рэпетыцыя хора дзяцей, у 18.00 адбудзецца рэпетыцыя хора дарослых, школьнай і студэнцкай моладзі.
Набліжаюцца ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін памерлых. Згодна з традыцыяй у месяцы лістападзе будуць адбывацца выпамінкі, калі мы молімся за памерлых, вычытваючы іх імёны. Пры выхадзе з касцёла знаходзяцца карткі на якіх належыць напісаць імёны памерлых. Пасля гэтыя карткі належыць прынесці ў сакрыстую.
Некалькі апошніх год існавала думка пра набыццё арганаў для нашага касцёла. Ужо шмат год мы выкарыстоўвалі, як музычны інструмент, звычайны клавішнік Ямаха, які не можа пераказаць усю прыгажосць арганнага гучання. На мінулым тыдні атрымалася адшукаць фірму, з якой ужо падпісана пагадненне, якая можа нам прадаставіць для набыцця электронны арган італьянаскай прадукцыі VISCOUNT DOMUS. Хоць гэта арган электронны, без труб, але зможа гучаць як прафісійны сапраўдны арган. Арган мае два мануалы па 5 актаў і дадатковыя нажныя 32 клавішы, 50 рэгістраў, 38 галасоў барочнага і 38 галасоў рамантычнага гучання.