Аб'явы (413)
3 нядзеля Адвэнта (16 снежня 2018 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак, сераду, пятніцу і суботу ў 10.00 і 18.00, у аўторак і чацвер Рараты ў 6.30. У наступную нядзелю – звычайна: 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца ў нашай парафіі 21 і 22 снежня, пятніца і субота. Ужо зараз заплануем свой час, свае абавязкі, каб у гэтых днях не толькі прыступіць да споведзі, але і выслухаць кожны дзень рэкалекцыйную навуку. Споведзь будзе распачынацца з 9.00 і 17.00, а Святая Імша ў 10.00 і 18.00. Найбольш святароў будзе спавядаць у пятніцу вечарам.
Наведванне хворых адбудзецца у аўторак 18 снежня з 9.00. Адрасы хворых і састарэлых трэба запісаць у сакрыстыі.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля зімовых канікул 12 студзеня. Катэхеза для дарослых у сераду пасля Святой Імшы на 18.00, а далейшая катэхеза 9 студзеня ў 19.00. Наступная катэхеза для дарослых перад Бежмаваннем адбудзецца ў нядзелю 13 студзеня пасля Святой Імшы на 10.00
Рэпетыцыя хора для дзяцей адразу пасля святой Імшы на 10.00 у парафіяльным доме, а для дарослых і моладзі пасля Святой Імшы на 18.00.
Адвэнт – гэта час нашай духоўнай адновы, але таксама і час на ўчынкі міласэрнасці і дапамогі іншым. У касцёлах праводзяцца розныя акцыі, падчас якіх збіраюцца сродкі на падарункі дзецям і патрабуючым. Сёння і наступную нядзелю пры выхадзе з касцёла сакрыстыяне будуць збіраць ахвяраванні, якія выкарыстаюцца на набыццё падарункаў для дзяцей нашай парафіі, якія рыхтаваліся да Божага Нараджэння прыходзячы на Святыя Імшы Раратнія. Шчырасцю свайго сэрца дапаможам зрабіць свята для нашых дзяцей!
У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол і іншыя святочныя рэчы. Маем календары на новы 2019 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.
Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашага касцёла.
Просьба да мужчын нашай парафіі, сабрацца ў панядзелак пасля Святой Імшы на 10.00, каб пабудаваць стаенкі на вуліцы і ў касцёле, а ў суботу, каб устанавіць ёлкі. Таксама запрашаем усіх жадаючых у суботу пасля Святой Імшы на 10.00, каб адразу ўпрыгожыць ёлкі і зрабіць святочныя дэкарацыі.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
2 нядзеля Адвэнта (9 снежня 2018 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00, у аўторак і чацвер Рараты ў 6.30, у суботу (складковая за памерлых) у 10.00. У наступную нядзелю – звычайна: 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца паводле раскладу. Катэхеза для дарослых у сераду пасля Святой Імшы на 18.00, а для дарослых перад прыняцем сакрамэнту Бежмавання ў пятніцу пасля Святой Імшы на 18.00.
Рэпетыцыя хора для дзяцей адразу пасля святой Імшы на 10.00 у парафіяльным доме, а для дарослых і моладзі пасля Святой Імшы на 18.00.
Учора на сайце Catholic.by з’явілася інфармацыя пра смерць маці кс. Юрыя Быкава, пробашча з Радашковіч. Пахаванне адбудзецца ў аўторак на могілках у Асіпавічах. У 12.00 будзе прывезена яе цела ў наш касцёл і адбудзецца Святая Імша, якую ўзначаліць бп. Юрый Касабуцкі ў канцэлебры са святарамі Архідыяцэзіі.
З 15 на 16 снежня ў Мінскай Архікатэдры адбудзецца начное чуванне моладзі. Чуванне пройдзе на тэму «Божае Нараджэнне ў XXI стагоддзі». Выезд 15 снежня ў 18.30 і вяртанне раніцай 16 снежня. Кошт 5 руб. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі.
Наведванне хворых адбудзецца 18 снежня з 9.00. Адрасы хворых і састарэлых належыць запісаць у сакрыстыі.
Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца ў нашай парафіі 21 і 22 снежня, пятніца і субота на 3 тыдні адвэнту. Ужо зараз запрашаем запланаваць свой час, свае абавязкі, каб у гэтых днях не толькі прыступіць да споведзі, але і выслухаць кожны дзень рэкалекцыйную навуку.
У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, ліхтарыкі і свечкі на Рараты. Маем календары на новы 2019 год на беларускай і польскай мовах. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.
Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашага касцёла.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
1 нядзеля Адвэнта (2 снежня 2018 г.)
Перыяд адвэнта – час больш сціплы, час, які патрабуе нашых вырачэнняў і добрых пастаноў. У часе адвэнта адбываюцца спецыяльныя ватыўныя святыя Імшы пра Найсвяцейшую Панну Марыю, званыя Раратнімі. Найчасцей гэтыя Святыя Імшы адбываюцца яшчэ да ўсходу сонца, калі на небе бачная апошняя ранішняя зорка. Таму раратнія Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў аўторак і чацвер у 6.30. Кожная Раратняя Імша будзе распачынацца ўрачыстым уваходам з адвэнтовымі ліхтарыкамі. Таму заахвочваем кожнага, як дзяцей, моладзь, так і дарослых, падрыхтаваць ліхтарык для раратніх Імшаў. Трэба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу, альбо найлепш для дзяцей зрабіць электрычны. Добра выкарыстоўваць знічы, бо гэта бязпечна і лягчэй занесці адвэнтавае святло ў свой дом.
Варта абраць адну з пастановаў на адвэнт прыходзіць да касцёла не толькі па нядзелях і на Рараты, але нават кожнага дня. У нашым касцёле ў буднія дні (апрача дзён, калі маем Рараты) будуць адбывацца дзве Святыя Імшы - раніцай і вечарам.
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00, у аўторак і чацвер Рараты ў 6.30, у суботу, ва ўрачыстасць абавязковую Беззаганага зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 10.00 (складковая за памерлых) і 18.00. Прыпамінаем, абавязковая ўрачыстасць азначае, што гэта дзень святы і мы абавязаныя прыняць удзел у Святой Імшы, а таксама належыць устрымацца ад неабавязковай працы.
У наступную нядзелю – звычайна: 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца паводле раскладу. Катэхеза для дарослых у сераду пасля Святой Імшы на 18.00, а для дарослых перад прыняццем сакрамэнту Бежмавання ў пятніцу пасля Святой Імшы на 18.00.
Рэпетыцыя хора для дзяцей адразу пасля святой Імшы на 10.00 у парафіяльным доме, а для дарослых і моладзі пасля Святой Імшы на 18.00.
З 15 на 16 снежня ў Мінскай Архікатэдры адбудзецца начное чуванне моладзі. Чуванне пройдзе на тэму «Божае Нараджэнне ў XXI стагоддзі». Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі. Выезд 15 снежня ў 18.30 і вяртанне раніцай 16 снежня. Кошт 5 руб. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі.
Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца ў нашай парафіі 21 і 22 снежня, пятніца і субота на 3 тыдні адвэнту. Ужо зараз запрашаем запланаваць свой час, свае абавязкі, каб у гэтых днях не толькі прыступіць да споведзі, але і выслухаць кожны дзень рэкалекцыйную навуку.
З сёняшняя дня ў парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, ліхтарыкі і свечкі на Рараты. Маем календары на новы 2019 год на беларускай і польскай мовах. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме. Таксама можна набыць новую кнігу - малітоўнік, якая навучае па-хрысціянску і з малітвай перажываць жалобу, кнігу пра чысцец з малітвамі за памерлых.
Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашага касцёла.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.



