background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Аб'явы

Аб'явы (323)

2 нядзеля Адвэнту (8 снежня 2019 г.)

Перыяд Адвэнту з’яўляецца непасрэднай падрыхтоўкай да святаў Божага Нараджэння.  Каб годна сустрэць Езуса Хрыста ў таямніцы Яго Нараджэння, трэба належна падрыхтаваць уласныя сэрцы, ачысціць і ўпарадкаваць сумленне, аднавіць веру і ажывіць прагненне жыцця ў з’яднанні з Панам Богам.

У часе Адвэнту адбываюцца спецыяльныя ватыўныя святыя Імшы пра Найсвяцейшую Панну Марыю, званыя Раратнімі. Найчасцей гэтыя Святыя  Імшы адбываюцца яшчэ да ўсходу сонца, калі на небе бачна апошняя ранішняя зорка. Таму раратнія Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў аўторак і чацвер у 6.30.

Варта абраць адну з пастановаў на адвэнт прыходзіць да касцёла не толькі па нядзелях і на Рараты, але нават кожнага дня.

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00, у аўторак і чацвер Рараты ў 6.30, у суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю – звычайна: 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца паводле раскладу. Катэхеза для дарослых у сераду пасля Святой Імшы на 18.00

Рэпетыцыя хора для дзяцей адразу пасля святой Імшы на 10.00 у парафіяльным доме, а для дарослых і моладзі пасля Святой Імшы на 18.00.

У гэтым годзе ўрачыстасць абавязковая Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі пераносіцца з нядзелі 8 снежня на панядзелак 9 снежня. Прыпамінаем, абавязковая ўрачыстасць азначае, што гэта дзень святы і мы абавязаныя прыняць удзел у Святой Імшы, а таксама належыць устрымацца ад неабавязковай працы.

З 14 на 15 снежня ў Мінскай Архікатэдры адбудзецца начное чуванне моладзі. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі. Выезд 14 снежня ў 18.30 і вяртанне раніцай 15 снежня. Кошт 5 руб.

Наведванне хворых адбудзецца 18 снежня з 9.00. Адрасы належыць запісаць у сакрыстыі.

Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца ў нашай парафіі 20 і 21 снежня, пятніца і субота на 3 тыдні Адвэнту.

У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, ліхтарыкі і свечкі на Рараты, таксама свечкі дабрачыннай арганізацыі CARITAS. Маем календары на новы 2020 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.

Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашага касцёла.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

1 нядзеля Адвэнту (1 снежня 2019 г.)

Перыяд Адвэнту з’яўляецца непасрэднай падрыхтоўкай да святаў Божага Нараджэння. Ужо праз няпоўны месяц мы будзем перажываць радасць ад прыйсця ў свет Сына Божага, які стаўся чалавекам, каб праз сваю муку, смерць і ўваскрасенне здзейсніць справу адкуплення і адчыніць для нас усіх брамы да вечнага жыцця. Каб годна сустрэць Езуса Хрыста ў таямніцы Яго Нараджэння, трэба належна падрыхтаваць уласныя сэрцы, ачысціць і ўпарадкаваць сумленне, аднавіць веру і ажывіць прагненне жыцця ў з’яднанні з Панам Богам.

У часе Адвэнту адбываюцца спецыяльныя ватыўныя святыя Імшы пра Найсвяцейшую Панну Марыю, званыя Раратнімі. Найчасцей гэтыя Святыя  Імшы адбываюцца яшчэ да ўсходу сонца, калі на небе бачна апошняя ранішняя зорка. Таму раратнія Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў аўторак і чацвер у 6.30. Кожная Раратняя Імша будзе распачынацца ўрачыстым уваходам з адвэнтовымі ліхтарыкамі. Таму заахвочваем кожнага, як дзяцей, моладзь, так і дарослых, падрыхтаваць ліхтарык для раратніх Імшаў. Трэба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу, альбо найлепш для дзяцей зрабіць электрычны. Добра выкарыстоўваць знічы, бо гэта бязпечна і лягчэй занесці адвэнтавае святло ў свой дом.

Варта абраць адну з пастановаў на адвэнт прыходзіць да касцёла не толькі па нядзелях і на Рараты, але нават кожнага дня. У нашым касцёле ў буднія дні (апрача дзён, калі маем Рараты) будуць адбывацца дзве Святыя Імшы - раніцай і вечарам.

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00, у аўторак і чацвер Рараты ў 6.30, у суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю – звычайна: 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Сёння пасля Святой Імшы ў парафіяльным доме адбудзецца сустрэча для бацькоў тых дзяцей, якія рыхтуюцца да 1 Святой Камуніі першы і другі год навучання.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца паводле раскладу. Катэхеза для дарослых у сераду пасля Святой Імшы на 18.00

Рэпетыцыя хора для дзяцей адразу пасля святой Імшы на 10.00 у парафіяльным доме, а для дарослых і моладзі пасля Святой Імшы на 18.00.

У гэтым годзе ўрачыстасць абавязковая Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі пераносіцца з нядзелі 8 снежня на панядзелак 9 снежня. Прыпамінаем, абавязковая ўрачыстасць азначае, што гэта дзень святы і мы абавязаныя прыняць удзел у Святой Імшы, а таксама належыць устрымацца ад неабавязковай працы.

З 14 на 15 снежня ў Мінскай Архікатэдры адбудзецца начное чуванне моладзі. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі. Выезд 14 снежня ў 18.30 і вяртанне раніцай 15 снежня. Кошт 5 руб.

Наведванне хворых адбудзецца 18 снежня з 9.00. Адрасы належыць запісаць у сакрыстыі.

Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца ў нашай парафіі 20 і 21 снежня, пятніца і субота на 3 тыдні Адвэнту. Ужо зараз запрашаем запланаваць свой час, свае абавязкі, каб у гэтых днях не толькі прыступіць да споведзі, але і выслухаць кожны дзень рэкалекцыйную навуку.

З сёняшняя дня ў парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, ліхтарыкі і свечкі на Рараты, таксама свечкі дабрачыннай арганізацыі CARITAS. Маем календары на новы 2020 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.

Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашага касцёла.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

34 звычайная нядзеля (24 лістапада 2019 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні: ад панядзелка да пятніцы ў 10.00 і 18.00, у суботу у 10.00, за памерлых, у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. На гэтым тыдні у суботу свята св. Андрэя Апостала.

У наступную нядзелю распачнём Адвэнт, перыяд, які падрыхтуе нас да Божага Нараджэння. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00. Дзяцей чакаем на Святую Імшу ў 10.00. Разам распачнём падрыхтоўку да Божага Нараджэння, выходзячы Езусу Хрысту на сустрач. Што гэта азначае, будзе больш дакладна растлумачана ў наступную нядзелю і на занятках па рэлігіі.

У наступную нядзелю, падчас Святой Імшы на 10.00, будзе ўрачыста асвечаны адвэнтавы вянок і аплаткі на вігілійны стол. З наступнай нядзелі можна будзе набываць аплаткі, шматлікія святочныя рэчы і календары на 2020 год.

Заняткі па рэлігіі адбудуцца для дзяцей і моладзі ў суботу згодна з раскладам, а для дарослых у сераду пасля Святой Імшы на 18.00.

У наступную суботу ў 18.00 у парафіяльным доме адбудуцца АНДРЭЙКІ для дзяцей і моладзі. Гэта забаўляльная праграма з пачастункам перад пачаткам Адвэнта. Запрашаем.

У наступную нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00 адбудзецца сустрэча для бацькоў тых дзяцей, якія рыхтуюцца да 1 Святой Камуніі першы і другі год навучання.

У ноч з 14 на 15 снежня ў Мінскай Архікатэдры адбудзецца начное чуванне моладзі. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі. Выезд 14 снежня ў 18.30 і вяртанне раніцай 15 снежня. Кошт 5 руб.

У парафіяльных кіосках можна набываць календары на 2020 год, новы часопіс AVE MARIA.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні, таксама дзякую за спецыяльныя ахвяраванні на замену касцёльнага даху.