background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Аб'явы

Аб'явы (157)

Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана (1 красавіка 2018 г.)

Святая Імша ў панядзелак у актаве Пасхі будзе ў 12.00 і 18.00. Ад аўторка да пятніцы ў 10.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 Імша складковая за памерлых. Другая нядзеля Вялікадня з’яўляецца Нядзеляй Божай Міласэрнасці. Да гэтага дня мы рыхтуемся Навэнай да Божай Міласэрнасці, якая будзе адбывацца кожнага дня пасля Святой Імшы. У наступную нядзелю расклад Святых Імшаў звычайны: 10.00, 12.00 і 18.00.

Велікодныя ўрачыстасці адзначаюцца на працягу васьмі дзён, актаву. Гэта азначае, што кожны дзень будзе такім святочным як сёння. А велікодны перыяд трывае 50 дзён ад нядзелі Змёртвыхпаўстання да нядзелі спаслання Духа Святога.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі пасля кароткага перапынку адбудуцца ў суботу 7 красавіка.

З 11-га па 16 чэрвеня адбудзецца пілігрымка па святых мясцінах паўночнай Польшчы. Выезд 11-га чэрвеня ў 5 гадзін раніцы, вяртанне 16-га каля 23 гадзін. Маршрут пілігрымкі:  Вілейка – Сакулка  (Санктуарый Эўхарыстычнага Цуду) – Свента Ліпка  (Санктуарый Маці Божай Адзінства Хрысціянаў) - Сточэк Кляшторны (Санктуарый Маці Божай Каралевы Супакою)– Кросно (Сактуарый Адведзін Найсвяцейшай Панны Марыі)– Глотово (Санктуарый Найсвяцешага Сакрамэнта і Вармінская Кальварыя) – Гетшвалд  (Санктуарый Маці Божай Гетшвалдскай) – Мальбрк  (Рыцарскі замак) – Вэйхэрово (Санктуарый Мукі Пана і Кальварыя) –Гданьск (экскурсія, Базыліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, касцёл Святога Мікалая, Катэдра ў Аліве) –Сопат- Гдыня - Вэйхэрово – Вілейка. Кошт пілігрымкі 190 еўра + кошт страхоўкі + магчымая аплата візы (да 75 еўра). Запісацца ў пілігрымку можна ў сакрыстыі.

Запрашаем маладых людзей ад 16 год  на III Сустрэчу Каталіцкай Моладзі Беларусі.  Сустрэча адбудзецца з 29 красавіка  па 1 мая ў Гродна. Падрабязную інфармацыю наконт удзелу ў Сустрэчы можна будзе даведацца на арганізацыйным спатканні, якое адбудзецца 21 красавіка на катэхезе ў 16.30. Жадаючыя паехаць на гэтае спатканне павінны запісацца ў сакрыстыі.

Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Дзякую тым хто прыклася да падрыхтоўкі святыні, дапамог у выкананні дэкарыцый, і за арганізацыю свята. Хацелася шчыра падзякваць дзецям, моладзі і дарослым за належнае перажыванне Вялікага Посту, за ўдзел і правядзенне Крыжовых Дарог, і за ўсе добрыя пастановы і ўчынкі. Дзякую кс. Аўгусту, які ўчора адзначыў Дзень нараджэння, сакрыстыянам, міністрантам, хору “Angeli” за упрыгожванне пасхальнай літургіі. Дзякую ўсім вам, дарагія парафіяне і госці за вашую веру, малітву, чуванні, за тое, што мы разам перажывалі таямніцы нашага збаўлення. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

 

6 нядзеля Вялікага Посту НЯДЗЕЛЯ ПАЛЬМОВАЯ (25 сакавіка 2018 г.)

З сённяшняга дня распачынаецца Вялікі Тыдзень перад святам Пасхі. Апошнія тры дні перад Вялікаднем называюцца Пасхальным Трыдыумам. Набажэнствы ў гэтыя дні будуць у наступным парадку:

У Вялікі Панядзелак, у Вялікі Аўторак і Вялікую Сераду ў 10.00 і 18.00. Большасць з парафіянаў ужо паспавядалася ў часе рэкалекцый. Але для тых хто патрабуе споведзі, магчымасць паяднацца з Богам будзе ў панядзелак, аўторак і сераду за 45 хвілін перад Святой Імшой.

Вялікі Чацвер

19.00 – Св. Імша Вячэры Панскай.

Вялікая Пятніца -- дзень Мукі і Смерці Езуса. У гэты дзень нас абавязвае сціслы пост.

З 9.00 адарацыя пры цямніцы Пана.

15.00 –вяночак да Божай Міласэрнасці, Крыжовы Шлях.

19.00 – Літургія Мукі Панскай

Вялікая Субота

Гэта дзень ціхі і сціплы. Цела нашага Пана знаходзіцца ў магіле. Напрацягу дня ў касцёле адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту пры гробе Пана. Асвячэнне велікодных страваў: яйкі, хлеб, святочнае печыва, мяса і соль, адбудзецца ў 8.00, 9.00, 10.00, 11.00, 12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00 і пасля заканчэння Пасхальнай вігіліі. На вёсках: 15.00 – Лыцавічы; 15.15 – Муляры. Пастараемся, каб стравы, якія будзем прыносіць для асвячэння знаходзіліся ва ўпрыгожаных кошыках.

21.00 – Пасхальная вігілія. У часе Пасхальнай урачыстай літургіі адбудзецца аднаўленне хросту, таму на гэтую частку нам спатрэбяцца свечкі. Таксама ў Вялікую Суботу прынясём з сабою ваду для асвячэння. Пасля вігілійнай Св. Імшы аж да рэзурэкцыйнай працэсіі будзе начное чуванне і адарацыя пры Панскім гробе. На гэтае чуванне запрашаем ўсю парафію: дзяцей, моладзь, людзей сярэдняга і старэйшага ўзросту; усе групы нашай парафіі. Пастараемся, каб як мага больш людзей выказала жаданне чакаць на сумеснай малітве змёртвыхпаўстанне Езуса Хрыста.

Нядзеля Змёртвыхпаўствння Пана

7.00 – Рэзурэкцыйная працэсія вакол нашай святыні і ўрачыстая Велікодная Св. Імша (будзе цэлебравацца, як складковая за жывых, таму карткі з імёнамі належыць прынесці ў сакрыстыю). Святая Імша ў 12.00 і 18.00 – для тых, хто не зможа быць раніцай на рэзурэкцыі.

Панядзелак у актаве Пасхі

Св. Імша ў 12.00 і 18.00.

Наведванне хворых і састарэлых нашай парафіі адбудзецца ў аўторак 27 сакавіка з 9.00. Пастараемся, каб ніхто з нашых блізкіх родных не застаўся без споведзі на свята Пасхі. Адрасы хворых належыць запісаць у сакрыстыі.

Наступныя заняткі па рэлігіі для дзяцей і моладзі 7 красавіка, але вельмі шчыра запрашаем прыходзіць на літургію Пасхальнага Трыдуума.

З 11-га па 16 чэрвеня адбудзецца пілігрымка па святых мясцінах паўночнай Польшчы. Выезд 11-га чэрвеня ў 5 гадзін раніцы, вяртанне 16-га каля 23 гадзін. Маршрут пілігрымкі:  Вілейка – Сакулка  (Санктуарый Эўхарыстычнага Цуду) – Свента Ліпка  (Санктуарый Маці Божай Адзінства Хрысціянаў) - Сточэк Кляшторны (Санктуарый Маці Божай Каралевы Супакою)– Кросно (Сактуарый Адведзін Найсвяцейшай Панны Марыі)– Глотово (Санктуарый Найсвяцешага Сакрамэнта і Вармінская Кальварыя) – Гетшвалд  (Санктуарый Маці Божай Гетшвалдскай) – Мальбрк  (Рыцарскі замак) – Вэйхэрово (Санктуарый Мукі Пана і Кальварыя) –Гданьск (экскурсія, Базыліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, касцёл Святога Мікалая, Катэдра ў Аліве) –Сопат- Гдыня - Вэйхэрово – Вілейка.

Кошт пілігрымкі 190 еўра + кошт страхоўкі + кошт арганізаванай паездкі у консульства для здачы дакументаў + магчымая аплата візы (да 75 еўра). Запісацца можна каля кніжнага кіёску. Да 1 красавіка неабходна здаць аванс 90 еўра і дакументы для атрымання візы (ксеракопія пашпарта: 1, 2 старонка, старонкі з візамі і з прапіскай + анкетка). У нашым кіоску можна набыць святочныя рэлігійныя рэчы, часопісы і духоўную літаратуру.

Запрашэнне моладзі на  III  Сустрэчу каталіцкай Моладзі Беларусі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

Дарагая Моладзь! Вучні школаў, прафесійных устаноў, студэнты ВНУ і працуючая моладзь разам з вашымі Душпастырамі!

Запрашаем Вас 29, 30 красавіка -1 мая   на III Сустрэчу Каталіцкай Моладзі Беларусі.  Сустрэча адбудзецца ў  парафіі пн. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў г. Гродна (мікрараён Дзевятоўка)

 Галоўным дэвізам сустрэчы  будуць словы  - “ Пакліканыя з Марыяй,  да жыцця ў ласцы Божай!”

Заахвочваем  Вас прыняць актыўны ўдзел у гэтай сустрэчы моладзі, якая будзе прымеркавана Году Моладзі ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі і падрыхтоўцы да Сіноду Біскупаў, які адбудзецца  8-23 кастрычніка  гэтага году ў Рыме на тэму –“Моладзь, вера, распазнаванне паклікання”. 

Падчас  нашай  сумеснай  Сустрэчы з Вамі будзем старацца  прыслухацца словам  Папы Францішка, які скіраваў Ліст да Моладзі перад Сінодам Біскупаў і звярнуўся да Вас ў наступных словах: “Лепшы свет будуецца дзякуючы вам, вашай гатоўнасці змены, і вашай шчодрасці. Не бойцеся слухаць святога Духа, які падказвае вам смелыя рашэнні, не марудзьце, калі сумленне патрабуе ад вас ўзяць на сябе рызыку, каб ісці за Настаўнікам. Таксама Касцёл  жадае слухаць  вашага голасу, вашай адчувальнасці, вашай веры; і нават вашага сумневу і вашу крытыку. Няхай ваш заклік будзе пачуты, хай гучыць ў супольнасцях  і хай дойдзе да Пастыраў».

Падрабязную інфармацыю наконт удзелу ў Сустрэчы можна будзе даведацца на арганізацыйным спатканні, якое адбудзецца 21 красавіка на катэхезе ў 16.30. Жадаючыя паехаць на гэтае спатканне павінны запісацца ў сакрыстыі.

Вялікі дзякуй за вашыя малітвы, працу і ахвяры, якімі спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

5 нядзеля Вялікага Посту (18 сакавіка 2018 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: У панядзелак урачыстасць абавязковая св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Прыпамінаем, што ўрачыстасць абавязковая наказвае нам прыняць удзел у Святой Імшы і не выконваць тую працу, якую можам перанесці на іншы дзень.

У аўторак і сераду ў 10.00 і 18.00.

У чацвер распачынаем вялікапостныя рэкалекцыі.

Чацвер, 22.03.18

9.00 і 17.00 – споведзь

10.00 – Святая Імша (навука агульная)

17.30 – Песні Жальбы

18.00 – Святая Імша (навука агульная). Будзе найбольш святароў.

Пятніца, 23.03.18

9.00 і 18.00 – споведзь

10.00 – Святая Імша (навука агульная)

16.00 – Любань (споведзь, Святая Імша з рэкалекцыйнай навукай), наведванне хворых

18.00 – Песні Жальбы

18.30 – Святая Імша (навука агульная)

19.30 – Крыжовы Шлях

Субота, 24.03.18

9.00 і 17.00 – споведзь

10.00 – Святая Імша (навука агульная)

12.00 – Куранец (споведзь, Святая Імша з рэкалекцыйнай навукай), наведванне хворых у Куранцы.

15.00 – Ілля (споведзь, Святая Імша з рэкалекцыйнай навукай)

17.30 – Песні Жальбы

18.00 – Святая Імша (навука агульная)

У наступную нядзелю мы ўшануем урачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем, у горад дзе адбылася Ахвяра для нашага збаўлення. Гэта нядзеля мае назву ПАЛЬМОВАЯ альбо МУКІ ПАНА. У гэты дзень прыходзім да касцёла з вербачкамі, пальмамі, якія будуць асвечаныя і з якімі ў працэсіі будзем вітаць Збаўцу, як жыхары Ерузалема 2000 гадоў таму.

Расклад набажэнстваў: у 9.20 – Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша з     працэсіяй вакол касцёла, у 12.00 – Святая Імша з працэсіяй па касцёлу, у 13.00 – Песні Жальбы, і ў 18.00 – Святая Імша з працэсіяй па касцёлу.

Ахвяраванні сабраныя ў наступную нядзелю будуць пераказаныя на утрыманне Міждыяцэзіальнай Духоўнай семінарыі ў Пінску. Зразумела, што сёння не лёгка жыць кожнаму, але мы павінны памятаць пра нашу духоўную навучальную ўстанову і яе ўтрымліваць.

Наведванне хворых і састарэлых нашай парафіі адбудзецца 27 сакавіка, у аўторак пасля нядзелі Пальмовай з 9.00. Пастараемся, каб ніхто з нашых блізкіх родных не застаўся без споведзі на свята Пасхі. Адрасы хворых належыць запісаць у сакрыстыі.

Заняткі па рэлігіі адбудуцца ў суботу, 24 сакавіка.

З 11-га па 16 чэрвеня адбудзецца пілігрымка па святых мясцінах паўночнай Польшчы. Выезд 11-га чэрвеня ў 5 гадзін раніцы, вяртанне 16-га каля 23 гадзін. Маршрут пілігрымкі:  Вілейка – Сакулка  (Санктуарый Эўхарыстычнага Цуду) – Свента Ліпка  (Санктуарый Маці Божай Адзінства Хрысціянаў) - Сточэк Кляшторны (Санктуарый Маці Божай Каралевы Супакою)– Кросно (Сактуарый Адведзін Найсвяцейшай Панны Марыі)– Глотово (Санктуарый Найсвяцешага Сакрамэнта і Вармінская Кальварыя) – Гетшвалд  (Санктуарый Маці Божай Гетшвалдскай) – Мальбрк  (Рыцарскі замак) – Вэйхэрово (Санктуарый Мукі Пана і Кальварыя) –Гданьск (экскурсія, Базыліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, касцёл Святога Мікалая, Катэдра ў Аліве) –Сопат- Гдыня - Вэйхэрово – Вілейка.

Кошт пілігрымкі 190 еўра + кошт страхоўкі + кошт арганізаванай паездкі у консульства для здачы дакументаў + магчымая аплата візы (да 75 еўра). Запісацца можна каля кніжнага кіёску. Да 1 красавіка неабходна здаць аванс 90 еўра і дакументы для атрымання візы (ксеракопія пашпарта: 1, 2 старонка, старонкі з візамі і з прапіскай + анкетка).

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.