background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Аб'явы

Аб'явы (152)

3 велікодная нядзеля (15 красавіка 2018 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да чацверга ў 9.00, у пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю: у 10.00, 12.00 і 18.00.

Аўторак, 17 красавіка, дзень малітвы за памерлых. Святая Імша адбудзецца ў 9.00. Карткі з імёнамі памерлых належыць пераказваць у сакрыстыю да пачатку Святой Імшы.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца згодна з раскладам у суботу, 21 красавіка.

У нядзелю, 22 красавіка, пасля Святой Імшы на 10.00 у парафіяльным доме адбудзецца сустрэча з бацькамі тых дзяцей, якія ў гэтым годзе прымуць Першую Святую Камунію.

Запрашаем маладых людзей ад 16 год  на III Сустрэчу Каталіцкай Моладзі Беларусі.  Сустрэча адбудзецца з 29 красавіка  па 1 мая ў Гродна. Падрабязную інфармацыю наконт удзелу ў Сустрэчы можна будзе даведацца на арганізацыйным спатканні, якое адбудзецца 21 красавіка на катэхезе ў 16.30. Жадаючыя паехаць на гэтае спатканне павінны запісацца ў сакрыстыі.

21 красавіка ў 13.00 у Войстаме адбудзецца фэст у гонар св. Юрыя. Пробашч войстамскай парафіі кс. Вадзім Сурвіла запрашае ўсіх нас на гэтае свята.

Дзякую за ахвяраванні, якія злажылі альбо зложыце на новы помнік для кс. Валер’яна Голіка.

Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. 

2 велікодная нядзеля (8 красавіка 2018 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, урачыстасць Звеставання Пана, у 12.00 і 18.00. Ад аўторка да пятніцы ў 9.00 і 18.00 У суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю: у 10.00, 12.00 і 18.00.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу, 21 красавіка, згодна з раскладам.

У нядзелю, 22 красавіка, пасля Святой Імшы на 10.00 у парафіяльным доме адбудзецца сустрэча з бацькамі тых дзяцей, якія ў гэтым годзе прымуць Першую Святую Камунію.

Запрашаем маладых людзей ад 16 год  на III Сустрэчу Каталіцкай Моладзі Беларусі.  Сустрэча адбудзецца з 29 красавіка  па 1 мая ў Гродна. Падрабязную інфармацыю наконт удзелу ў Сустрэчы можна будзе даведацца на арганізацыйным спатканні, якое адбудзецца 21 красавіка на катэхезе ў 16.30. Жадаючыя паехаць на гэтае спатканне павінны запісацца ў сакрыстыі.

Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. 

Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана (1 красавіка 2018 г.)

Святая Імша ў панядзелак у актаве Пасхі будзе ў 12.00 і 18.00. Ад аўторка да пятніцы ў 10.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 Імша складковая за памерлых. Другая нядзеля Вялікадня з’яўляецца Нядзеляй Божай Міласэрнасці. Да гэтага дня мы рыхтуемся Навэнай да Божай Міласэрнасці, якая будзе адбывацца кожнага дня пасля Святой Імшы. У наступную нядзелю расклад Святых Імшаў звычайны: 10.00, 12.00 і 18.00.

Велікодныя ўрачыстасці адзначаюцца на працягу васьмі дзён, актаву. Гэта азначае, што кожны дзень будзе такім святочным як сёння. А велікодны перыяд трывае 50 дзён ад нядзелі Змёртвыхпаўстання да нядзелі спаслання Духа Святога.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі пасля кароткага перапынку адбудуцца ў суботу 7 красавіка.

З 11-га па 16 чэрвеня адбудзецца пілігрымка па святых мясцінах паўночнай Польшчы. Выезд 11-га чэрвеня ў 5 гадзін раніцы, вяртанне 16-га каля 23 гадзін. Маршрут пілігрымкі:  Вілейка – Сакулка  (Санктуарый Эўхарыстычнага Цуду) – Свента Ліпка  (Санктуарый Маці Божай Адзінства Хрысціянаў) - Сточэк Кляшторны (Санктуарый Маці Божай Каралевы Супакою)– Кросно (Сактуарый Адведзін Найсвяцейшай Панны Марыі)– Глотово (Санктуарый Найсвяцешага Сакрамэнта і Вармінская Кальварыя) – Гетшвалд  (Санктуарый Маці Божай Гетшвалдскай) – Мальбрк  (Рыцарскі замак) – Вэйхэрово (Санктуарый Мукі Пана і Кальварыя) –Гданьск (экскурсія, Базыліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, касцёл Святога Мікалая, Катэдра ў Аліве) –Сопат- Гдыня - Вэйхэрово – Вілейка. Кошт пілігрымкі 190 еўра + кошт страхоўкі + магчымая аплата візы (да 75 еўра). Запісацца ў пілігрымку можна ў сакрыстыі.

Запрашаем маладых людзей ад 16 год  на III Сустрэчу Каталіцкай Моладзі Беларусі.  Сустрэча адбудзецца з 29 красавіка  па 1 мая ў Гродна. Падрабязную інфармацыю наконт удзелу ў Сустрэчы можна будзе даведацца на арганізацыйным спатканні, якое адбудзецца 21 красавіка на катэхезе ў 16.30. Жадаючыя паехаць на гэтае спатканне павінны запісацца ў сакрыстыі.

Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Дзякую тым хто прыклася да падрыхтоўкі святыні, дапамог у выкананні дэкарыцый, і за арганізацыю свята. Хацелася шчыра падзякваць дзецям, моладзі і дарослым за належнае перажыванне Вялікага Посту, за ўдзел і правядзенне Крыжовых Дарог, і за ўсе добрыя пастановы і ўчынкі. Дзякую кс. Аўгусту, які ўчора адзначыў Дзень нараджэння, сакрыстыянам, міністрантам, хору “Angeli” за упрыгожванне пасхальнай літургіі. Дзякую ўсім вам, дарагія парафіяне і госці за вашую веру, малітву, чуванні, за тое, што мы разам перажывалі таямніцы нашага збаўлення. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!