Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Ружанцовыя набажэнствы адбываюцца пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Набліжаюцца ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін памерлых. Згодна з традыцыяй з 1 па 8 лістапада будуць адбывацца выпамінкі, калі мы молімся за памерлых, вычытваючы іх імёны. Пры выхадзе з касцёла знаходзяцца карткі для запісу. Пасля запоўненыя карткі належыць прынесці ў сакрыстую.
У чацвер 22 кастрычніка ў 18.00 запрашаем Пілігрымаў Надзеі, якія ў мінулым годзе здзейснілі падарожжа ў Рым сабрацца на супольную малітву. Гэта дзень, калі мы з вамі роўна год таму сустрэліся з Папам Львом XIV і пасля прымалі ўдзел у Святой Імшы каля цэнтральнага алтара Базылікі Апостала Пятра. Гэта будзе цудоўная магчымасць, каб аднавіць ласку Юбілейнага Года і больш актыўна весці рэлігійнае жыццё. Каб нам было лягчэй успомніць падзеі мінулага года, то падчас Святой Імшы будуць гучаць тыя спевы, якія год таму ўзносіліся пад своды Базылікі Апостала Пятра!
Заняткі па рэлігіі адбудуцца ў суботу, паводле раскладу катэхез.
Рэпетыцыя хора для дзяцей пасля Святой Імшы на 10.00 у парафіяльным доме, для моладзі і дарослых пасля Святой Імшы ў 18.00.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы.