Версия для печати

13 звычайны тыдзень (28 чэрвеня 2026 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, ва ўрачыстасць абавязковую святых Апосталаў Пятра і Паўла, у 12.00 і 18.00; у аўторак і чацвер у 18.00; у сераду з удзелам пілігрымаў у 8.00; у суботу за памерлых у 10.00; у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

У пятніцу Святой Імшы ў Вілейцы не будзе. Сустракаемся ў Будславе. Той, хто адзначае першыя пятніцы месяца, павінен у Будславе паспавядацца і прыняць Святую Камунію.

У пятніцу 3 ліпеня адбудзецца пілігрымка на фэст у Будслаў. Цягніком даезжаем да станцыі Крывічы і далей ідзём пешшу.

Што павінен ведаць пілігрым:

Выезд з Вілейкі ў 8.54. Набываем самастойна білет да станцыі Крывічы. Кошт білета 2 руб. 18 кап.

Прыбываем у Крывічы ў 9.35. Непатрэбныя рэчы перагружаем у аўтамабіль. Строімся ў калону і вырушаем у бок Будслава.

Вяртанне да дому кожны абдумвае самастойна.

Мець з сабою:

 Заплечнік з вадою, Ружанец, спеўнік нашай парафіі, дажджавік,  сухпаёк, карымат (пасцілка, дыванок, каб сядаць падчас прыпынкаў), індывідуальную аптэчку (асабліва супраць мазалёў).

Апранаемся: сціпла (не можа быць кароткіх шортаў і адкрытых маек). Галаўны ўбор. Абутак разношаны. Бяром з сабою хустачку пілігрыма з мінулых гадоў (ярка-лімонны колер). Хто не мае такой хустачкі, таму будзе пазычана на час пілігрымкі і фэсту.

Бяром рэчы неабходныя на фэсце ў Будславе (святочнае адзенне, цёплыя рэчы і штосці на выпадак дажджу).

Аўтобус на Будслаў адправіцца пятніцу ў 16.00 з плошчы ад касцёла.

Праз Вілейку пройдуць пілігрымы са Смаргоні. Нам трэба будзе размесціць іх на начлег. Пілігрымы прыбудуць у Вілейку ў аўторак 30 чэрвеня. Пасля вячэрняй Святой Імшы, гэта азначае ў 18.45, мы запрашаем іх да сябе на начлег. Просьба, каб як і мінулыя гады, гасцінна запрасіць пілігрымаў.

Таксама ў гэтым годзе плануем паехаць на фэст Гродненскай дыяцэзіі ў Тракелі. Выезд у пятніцу 10 ліпеня ў 14.30 ад касцёла, вяртанне пасля заканчэння начной Святой Імшы. Кошт паездкі 35 руб.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Прочитано 190 раз