background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

3 тыдзень Вялікага посту (8 сакавіка 2026 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00.

У пятніцу Святая Імша ў 10.00, Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта ў 17.00, урачысты Крыжовы Шлях ў 18.00. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.

У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).

У кожную нядзелю Вялікага Посту: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 15.00 Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.20 – Крыжовы Шлях і ў 18.00 – Святая Імша.

У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы нашымі парафіянамі: Крыжовая Дарога - раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00. Песні Жальбы ў сераду ў 17.30.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 14 сакавіка.

Вялікапостныя рэкалекцыі адбудуцца ў нашай парафіі з 26 па 28 сакавіка. Гэта чацвер, пятніца і субота перад Пальмовай Нядзеляй.

Наведванне хворых перад святым Вялікадня адбудзецца 31 сакавіка з 9.00. Адрасы хворых і састарэлых запісваем у сакрыстыі.

Плануецца і вядзецца праца па арганізацыі аўтобуснай пілігрымкі па святых месцах Паўночна – Заходняй часцы Беларусі 1 і 2 мая. Плануем наведаць Відзы, Опсу, Слабодку, Міоры, Друю. Вячэра, начлег і снеданне ў гасцініцах Новаполацка Нафтан і Беларусь. У другі дзень наведаем Полацк, Глыбокае (запланаваны абед), Удзела, Мосар, Дунілавічы, Лучай, Камаі і Лынтупы. Запісвацца ў пілігрымку можна з сёняшняга дня каля кніжнага кіоску.

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу… 

Прочитано 113 раз