На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак, аўторак, чацвер, пятніцу і суботу (за памерлых) у 10.00. У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
У сераду, 11 лютага, адзначаецца ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрд, і гэты дзень з’яўляецца Сусветным Днём хворых. Святая Імша ў 12.00 і 18.00 будзе ахвяравана аб Божае благаславенне і дар здароўя. Інтэнцыі можна з сённяшняга дня пераказваць у сакрыстыю. Падчас кожнай Святой Імшы будзе ўдзелены Сакрамэнт Намашчэння хворых. Гэты Сакрамэнт можа прыняць кожны, хто патрабуе здароўя душы альбо цела і будзе адпаведна падрыхтаваны. Перад прыняццем гэтага Сакрамэнта належыць пабыць у Споведзі. Таму з 11.00 і 17.00 адбудзецца выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнту і ў гэтым часе будзе магчымасць прыступіць да Споведзі.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу.
Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі пасля Святой Імшы ў 10.00 у парафіяльным доме, для дарослых пасля Святой Імшы ў 18.00.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Дзякую за ўборку касцёла і за чыстку снега на касцёльнай тэрыторыі.



