background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

6 Велікодны тыдзень (25 мая 2025 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, аўторак, сераду і пятніцу у 9.00 і 18.00, у чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўшэсце Пана, у 12.00 і 18.00, у суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Тыдзень пасля Першай Святой Камуніі мае назву – Белы Тыдзень. Кожны дзень чакаем дзяцей на Святой Імшы ў 18.00, каб мець магчымасць і надалей прымаць Святую Камунію ў ачышчаныя на Споведзі сэрцы. Белы Тыдзень завершыцца ў наступную нядзелю падчас Святой Імшы ў 10.00.

На гэтым тыдні маёвыя набажэнствы раніцай пасля Святой Імшы і вечарам у 17.30.

У суботу 31 мая ў Будславе адбудзецца дыяцэзіальны Дзень Дзіцяці. На гэта свята запрашаюцца ўсе дзеці архідыяцэзіі. Запісацца трэба ў сакрыстыі і зазначыць, якім чынам плануецца паехаць: сваім аўтатранспартам з бацькамі альбо цягніком у арганізаванай групе.

Сёння можам памаліцца каля абраза Найсвяцейшай Панны Марыі Вострабрамскай, які вярнуўся з рэстаўрацыі. Ужо заўтра ён будзе зноў змешчаны ў галоўным алтары нашай святыні. Усе воты (гэта рэчы, якія былі размешчаныя на абразе, як падзяка за атрыманыя ласкі) будуць размешчаныя пад абразом на спецыяльным палатне.

Хочыцца падзякваць за ахвяраванні якія складваеце на рэстаўрацыю алтара. Працы прасоўваюцца згодна з планамі. У панядзелак і аўторак многае пасля рэстаўрацыі вернецца на сваё месца. Але наперадзе застаецца рэстаўрацыя алтара на якім цэлебруецца Святая Імша, амбоны, алтарнай мэблі, Крыжоў, вечнай лампады, сігнатуркі. Як дар групы пабежмаваных і бацькоў першакамунійных дзяцей з’явіцца вельмі прыгожае каўровае пакрыццё падлогі ў алтарнай частцы.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання наўшай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

Прочитано 136 раз