На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер і пятніцу у 9.00 і 18.00; у суботу за памерлых у 10.00; у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. Падчас Святой Імшы ў 10.00 дзецям нашай парафіі будзе ўдзелена 1 Святая Камунія.
На гэтым тыдні:
У аўторак: у 10.00 альбо 16.00 – экзамен для дзяцей перад 1 Святой Камуніяй
У сераду: у 19.00 – праца у касцёле і на касцёльнай тэрыторыі з бацькамі першакамунійных дзяцей перад іх урачыстасцю.
У суботу: у 15.00 – генеральная рэпетыцыя 1 Камуніі
у 16.00 – споведзь перад 1 Камуніяй
У пятніцу 23 мая пасля вячэрняй Святой Імшы, у 19.00, адбудзецца арганізацыйнае спатканне з пілігрымамі, якія плануюць наведаць Рым і прайсці праз Юбілейную браму Ватыканскай базылікі святога Пятра. З сабою трэба мець копіі пашпартоў. Прысутнасць абавязковая, бо нам трэба сумесна прыняць важныя рашэнні для далейшай арганізацыі паездкі.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання наўшай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!