background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

4 тыдзень Вялікага посту (30 сакавіка 2025 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні: Святая Імша з панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00.

У пятніцу Святая Імша ў 10.00 і ў 18.00 – урачысты Крыжовы Шлях. Прыложым намаганні, каб сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.

У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00.

У кожную нядзелю Вялікага Посту: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 15.00 Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.20 – Крыжовы Шлях і ў 18.00 – Святая Імша.

У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы нашымі парафіянамі: Крыжовая Дарога - раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00. Песні Жальбы ў сераду ў 17.30.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца 5 красавіка.

У наступную нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00 і Крыжовай Дарогі ў парафіяльным доме адбудзецца сустрэча з бацькамі тых дзяцей, якія ў гэтым годзе прымуць Першую Святую Камунію.

РЭКАЛЕКЦЫІ Ў ВЯЛІКІМ ПОСЦЕ 10-12.04.25

НАВЕДВАННЕ ХВОРЫХ 08.04.25 з 9.00

У 2025 годзе, тых хто наведвае вызначаныя Юбілейныя святыні, называюць ПІЛІГРЫМАМІ НАДЗЕІ. І нашая парафія жадае далучыцца да гэтых пілігрымаў і вырушыць у далёкі шлях, каб атрымаць асаблівыя Ласкі Юбілейнага Году! 1-2 мая адбудзецца аўтобусная пілігрымка па Юбілейных святынях Віцебскай дыяцэзіі.

1 мая, чацвер (267 км)

Вілейка – Лепель – Віцебск

Віцебск: Касцёл Божай Міласэрнасці (Святая Імша)

Касцёл св. Антонія

Касцёл св Барбары

Вячэра і начлег у гатэлі Лучеса.

(Вячэрняя магчымасць наведвання Віцебска)

2 мая, пятніца (477 км)

Віцебск (снеданне) – Шуміліна – Наваполацк – Верхнядзвінск – Росіца (абед) – Браслаў (Святая Імша) – Паставы - Вілейка

Кошт  190 руб. Запісвацца можна пры выхадзе з касцёла, каля кніжнага кіоска.

Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч піша: Няхай Юбілейныя Святыні Віцебскай дыяцэзіі будуць духоўнымі аазісамі, у якіх кожны жадаючы зможа аднавіць дарогу веры і наталіць смагу з крыніцы надзеі, перадусім прыступаючы да сакрамэнту паяднання, незаменнай адпраўной кропкі для сапраўднага шляху навяртання.

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…

 

Прочитано 160 раз