На гэтым тыдні: У панядзелак, 3 лютага, успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. У гэты дзень адбудзецца асвячэнне свечак і блаславенне імі ў гонар святога Блажэя, які з’яўляецца заступнікам у Бога для тых, хто мае хваробы горла.
У сераду, 5 лютага, успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Хрысціянская традыцыя перадала нам веру ў тое, што св. Агата з’яўляецца асаблівай заступніцай перад Богам пры небяспецы пажару. У гэтым дні падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне хлеба, вады і солі, каб заступніцтва святой Агаты ахоўвала нас ад розных небяспекаў, а асабліва ад бедства агню.
Святая Імша ў аўторак, чацвер, пятніцу і суботу ў 10.00.
У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбываюцца па суботах.
З 5 лютага пасля Святой Імшы на 18.00 распачнуцца заняткі перад прыняццем Сакрамэнту Бежмавання для дарослых.
Дзякую за нашыя сустрэчы падчас душпастырскай візітацыі, за веру з якой вы прымалі ўдзеленае благаславенне і за прысвячэнне сям’яў Беззаганаму Сэрцу Марыі. Дзякую за ахвяраванні. Дзякую Аляшкевіч Галіне, Аляшкевіч Ядзвізе і Бардонавай Ядзвізе за дапамогу ў арганізацыі каляды.
Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…