background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

3 звычайная нядзеля (26 студзеня 2025 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да суботы ў 10.00.

У наступную нядзелю 2 лютага, свята ахвяравання Пана, альбо Маці Божай Грамнічнай. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00. У часе гэтага свята мы будзем успамінаць той дзень, калі Марыя і Святы Юзаф ахвяравалі Дзіцятка Езус Пану Богу ў Святыні Ерузалемскай. Паводле трыдыцыі падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне грамнічных свечак і працэсія па касцёлу з асвечанымі свечкамі. Грамнічныя свечкі захоўваюцца ў хрысціянскіх дамах, запальваюцца ў часе малітвы, калі існуе небяспека, хвароба, жыццёвыя цяжкасці. Таксама, згодна са шляхетнай традыцыяй, запаленую свечку падаём у руку чалавека, які памірае. Ахвяраванні за свечкі, якія мы набываем у касцёле, выкарыстоўваюцца для ўтрымання святыні, Божага Дому..

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбываюцца па суботах.

З 5 лютага распачнуцца заняткі перад прыняццем Сакрамэнту Бежмавання для дарослых. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі.

Калі душпастырская візітацыя ўжо адбылася па вашай вуліцы, але да вас не датэлефанаваліся, альбо вы не змаглі прыняць святара, то можна запісацца на дадатковы дзень каляды і вас абавязкова наведаем.

Ёсць магчымасць набыць рамкі для абразоў Беззаганага Сэрца Марыі. Рамкі вырабляюцца пад замову для нашай парафіі ў залатым колеры, каб у гэтай аправе абраз выглядаў абразом, а не карцінай.

У пятніцу пасля Святой Імшы на 10.00 разбяром калядныя дэкарацыі і стаенку ў касцёле. На дапамогу ў гэтых працах запрашаем мужчын і жанчын.

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…

 

Душпастырская візітацыя

27.01-29.01.25

 

Панядзелак

З 14.00

Вязынь


З 19.00 да 21.00

Прапушчаныя адрасы

 

Аўторак

З 14.00

В. Лыцавічы, Муляры


З 19.00 да 21.00

Прапушчаныя адрасы


Серада

 

З 14.00

Ляхаўшчына, Бараўцы, Шылавічы,Асіпавічы, Гліннае,        Каловічы, Більцэвічы, Тураўшчына


З 19.00 да 21.00

Прапушчаныя адрасы


 

Прочитано 92 раз